“МЫ ГАНАРЫМСЯ ВАМІ!”

 

02 242 профсоюз сай copy 02 232 о1 сайт copy 02 208 о1 сай1 copy 02 260 о1 copy cfqПад такім дэвізам у мінулую пятніцу ў СШ №2 г. Беразіно прайшло ўшанаванне з нагоды Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту. Адрасаваны яны былі вялікаму атраду былых і сённяшніх актыўных школьных прапагандыстаў здаровага ладу жыцця і трэнерам, дзякуючы якім на пачэсны п’едэстал ўздымаліся бярэзінцы, якія мацуюць спартыўную славу раёна.

У зале сядзелі спартыўная сям’я Соф’і Іванаўны і Браніслава Іванавіча Трусевічаў, заслужаны трэнер БССР, заслужаны работнік фізічнай культуры Расійскай Федэрацыі, начальнік каманды і прэзідэнт футбольнага клуба ЦСКА Віктар Якаўлевіч Мурашка, заўзяты раённы аматар шашак і выкладчык фізічнай культуры Брадзецкай школы Іван Мікалаевіч Халімончык, пачынальнік славутай бярэзінскай школы па грэка­рымскай барацьбе, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Яўгеній Мікалаевіч Жураў, члены славутай валейбольнай зборнай раёна Святлана Аляксандраўна Вайніловіч, Лілія Казіміраўна Кацегава, Уладзімір Андрэевіч Лянькоў, Алена Мікалаеўна Лянькова, Анатоль Андрэевіч Лянькоў і іншыя. Дзякуючы іх прыкладу, сёння сумленна працуюць на ніве аздараўлення і будучых спартыўных рэкордаў Мікалай Мікалаевіч Міхалёў, Міхаіл Іванавіч Фясун, Сяргей Васільевіч Булойчык і многія іншыя. “О спорт! Ты – мир!” Упершыню гэты дэвіз прагучаў у Стакгольме звыш 100 гадоў таму, аднак і сёння славуты радок з “Оды спорту” лічыцца дэвізам для вялікага атрада юных спартсменаў Бярэзіншчыны Уладзіслава Хендогія, Арсена Сычова, Ягора Хахлова, Дар’і Ванькевіч, Інгі Корык…

Павіншаваць усіх, хто паважае фізічную культуру і спорт, чемпіёнаў і рэкардсменаў, пачынаючых і ветэранаў, трэнераў і кіраўнікоў, на свята прыйшлі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Аляксандраўна Жукоўская, кіраўнік справамі райвыканкама Міхаіл Пятровіч Бурцаў і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Іванаўна Толкач. Прыйшлі не толькі сказаць цёплыя словы віншавання і падзякі, але і ўручыць лепшым з лепшых пачэсныя ўзнагароды.

Першым на сцэну запрашаецца дырэктар фізкуль­турна­аздараўленчага цэнтра «Здароўе” Андрэй Георгіевіч Беліновіч. Яго ўклад у спартыўнае і фізкультурнае жыццё раёна адзначаны Ганаровай граматай райвыканкама. Падзяку райвыканкама Міхаіл Пятровіч Бурцаў уручыў Браніславу Іванавічу Трусевічу. Ацаніць уклад гэтага чалавека ў спартыўную славу раёна складана, бо ён у свой час быў прызёрам рэспубліканскіх і вучэбных ўсесаюзных спаборніцтваў, паспяхова ўзначальваў спар­тыўную школу і перадаваў сваіх гадаванцаў у вядучыя футбольныя клубы краіны, з 1972 года ­ кандыдат у майстры спорту па шахматах.

Асабіста гаварыла падначаленым дзякуй за вернасць сваёй справе Наталля Аляксандраўна Жукоўская. Падзякі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама з яе рук атрымалі інструктар­метадыст фізкультурна­аздараўленчага цэнтра “Лазурный” Юлія Уладзіміраўна Жукоў­ская, трэнер Бярэзінскай дзіцяча­юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву Сяргей Васільевіч Булойчык, а Ганаровую грамату ­ дырэктар спартыўна ­ турыстычнага цэнтра ”Брадзец” Антаніна Мікалаеўна Лазоўская.

Дыпломы з рук старшыні прафсаюзнай  арганізацыі  Л.І. Толкач атрымалі яшчэ некалькі чалавек.

Спорт даўно і надзейна стаў часткай нашага жыцця, ­ гаварылі на ўрачыстым мерапрыемстве вядучыя.­ Ён заўсёды крочыць у нагу з часам. Усе, хто звязаў свой лёс з ім, ведаюць – галоўнае не пагоня за рэкордамі, а гатоўнасць да працы, моц, спрытнасць, прыгажосць і, вядома, здароўе. Заклікала не забываць пра гэта музычная праграма, падрыхтаваная з песень і танцаў вучняў СШ №2 г. Беразіно.

Мілана ТРАПЯНОК.

 Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *