ЗАБЯРЫ З САБОЙ БЕНЗАПІЛУ!

 

Супрацоўнікі Бярэзінскага раённага аддзела Следчага камітэта б’юць трывогу: у раёне пачасціліся выпадкі крадзяжоў дарагой будаўнічай тэхнікі з дач і жылых дамоў. Выкрыць ліхадзействы, знайсці злодзеяў, а тым больш вярнуць украдзенае, сышчыкі па гарачых слядах рэальна не змогуць, бо дзейнічаюць зламыснікі даволі дзёрзка. Толькі за першую ноч чэрвеня ў вёсцы Слабада вынеслі каштоўных будаўнічых інструментаў на суму звыш 4630 рублёў.

Вініць пацярпелыя могуць не толькі ўніверсальных злодзеяў, але і самі сябе, бо не вельмі даражылі сваёй маёмасцю. У гэтай сувязі следчыя раяць усім уладальнікам каштоўнай будаўнічай тэхнікі ўстанавіць на вокнах дома і надворных пабудоў жалезныя рашоткі, урэзаць новыя, больш складаныя замкі. Не лішнім будзе і ўстанавіць ахоўную сігналізацыю. Калі на гэта грошай у бюджэце няма, варта, пакідаючы дачу альбо новабудоўлю, забіраць з сабой рабочы інструмент.

 

Віктар СЛОЦІН,

начальнік Бярэзінскага РАСК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *