Баль, дык баль!

 

У панядзелак стартавала цэнтралізаванае тэсціраванне. Яму папярэднічалі выпускныя экзамены і святы апошняга званка ў школах, а больш грандыёзнае мерапрыемства ­ раённы выпускны баль з урачыстай цырымоніяй уручэння залатых медалёў выпускнікам 2017 года.

Гэты навучальны год стаў апошнім для 183 выпускнікоў школ раёна, сярод якіх 15 скончылі вучобу з адзнакай. Спецыяльна для іх на цэнтральнай плошчы горада з самай раніцы разгарнулі дывановую дарожку, упрыгожылі рознакаляровымі шарыкамі і сімвалічным яркім сонейкам будынак раённага цэнтра культуры. Бліжэй да вечара тут яблыку недзе было ўпасці, здавалася, сабраўся ўвесь горад паглядзець на віноўнікаў свята ­ іх незвычайныя прычоскі, пышныя сукенкі і строгія пінжакі. І вось выпускнікі з яркімі стужкамі і мноствам кветак урачыста з настаўнікамі крочаць на плошчу. Больш яркае відовішча цяжка ўявіць, бо ўсе яны прыгожыя, незвычайныя і такія юныя. Спрыялі такому хараству яркае сонейка, блакітнае неба і добразычлівы настрой людзей.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Матэрыял чытайце ў № 44 за 14 чэрвеня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *