«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»

КАЛІ ВЕРНЕЦЦА АЛЬТАНКА?

 — У двары дамоў па вуліцы Горкага горада пэўны час стаяла альтанка. Яна хутка стала ўпадабаным месцам адпачынку маладых матуль з дзятвой, падлеткаў і моладзі. Аднак аднойчы альтанка знікла з нашага двара. Чаму? Калі яе вернуць назад?

 Юля, горад Беразіно.

Адказвае дырэктар РКУВП ”Бярэзінская ЖКГ” Дзяніс Іванавіч Вабішчэвіч:

— Сапраўды, альтанка ў дварах дамоў па вуліцы Горкага пэўны час была. Але на мінулым тыдні па просьбе жыхароў мікрараёна яна была ўбрана. Такое рашэнне, па ўсяму відаць, было паспешлівым, бо зараз людзі просяць яе вярнуць. Таму ў нашых самых бліжэйшых планах вярнуць альтанку і выбраць месца для яе ўстаноўкі з улікам пажаданняў усіх жыхароў.

 ЦІ ВЫПЛАЦЯЦЬ ДАПАМОГУ ПРЫ ЗВАЛЬНЕННІ?

— У мяне заканчваецца тэрмін дзеяння кантракта. Ці магу я ў такім выпадку разлічваць на выплату дапамогі пры звальненні?

Сяргей, горад Беразіно.

Адказвае намеснік пракурора Бярэзінскага раёна Андрэй Алегавіч Філончык:

— Згодна з часткай 1 артыкула 48 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь дапамога пры звальненні выплачваецца ў выпадках, прадугледжаных названымі дакументамі і іншымі заканадаўчымі актамі, а таксама калектыўным дагаворам і пагадненнем.

Спыненне працоўнага дагавора ў сувязі з заканчэннем тэрміну яго дзеяння (акрамя выпадкаў, калі працоўныя адносіны фактычна працягваюцца і ніводны бок не патрабаваў іх спынення) прадугледжана пунктам 2 часткі 2 артыкула 35.

Пры звальненні на гэтай падставе выплата дапамогі не агаворана, але такі абавязак можна замацаваць у калектыўным дагаворы альбо пагадненні.

Матэрыял чытайце ў № 45 за 17 чэрвеня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *