“ЖЫВУ ЯК У РАЮ” сярод блізкіх людзей

 

Мяркую, нялёгка знайсці чалавека, які б раўнадушна адносіўся да сваёй старасці: якой яна будзе, хваравітай і доўгай, бездапаможна адзінокай ці абласканая ўвагай блізкіх ды акружаючых людзей? Я ніяк не магу падзяліць думкі тых, хто жадае лю­дзям “шчаслівай старасці”. Старасць не можа быць шчаслівай. Гэта проста невукі прыдумалі такое пажаданне. Старасць можа быць спакойнай, калі яе паважаюць. Старасць гаротная, калі старога забываюць, пакідаюць у адзіноце.

Лідзія Васільеўна Маркоўская з Пагоста пры нашым з ёй знаёмстве на парозе яе слаўнага 80-­гадовага юбілею, першае, пра што з аптымізмам сказала: “Я жыву, як у раю. У мяне вельмі добрыя дзеці, нявестка. Жыву, абагрэтая сонцам іх душы, цяплом, увагай.” І толькі. Гэта яе асноўны “рай”, бо ўсё астатняе яна ўспрымае толькі па святлоадчуванні і на слых. Прычына: стопрацэнтная страта зроку на працягу вось ужо 14 гадоў у выніку захворвання вачэй. Нібы сам сабой напрошваецца вердыкт: сваечасова не звярталася да ўрачоў, вось і вынік. Ды не. Такая абыякавасць да здароўя ні ў якім разе не адносіцца да гэтай разумнай, інтэлігентнай, адукаванай жанчыны. 8 разоў ёй рабілі аперацыю хірургі­-афтальмолагі, у адной з якіх больш нашкодзілі, чым дапамаглі, парушыўшы дзейнасць зрокавага нерва, што і прывяло да слепаты. Аднак ні нараканняў, ні абурэння, ні скаргі ў адрас урачоў яна не выказала, акрамя… “Ну што ж, бывае, што ўрачы таксама памыляюцца. Цяпер вось не бачу твараў ні дзяцей, ні ўнукаў, ні іншых людзей. Пазнаю іх толькі па голасе”, ­ з настальгічным сумам выказвае свае думкі Лідзія Васільеўна.

Матэрыял чытайце ў № 45 за 17 чэрвеня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *