КАРАБЕЛЬ ЗДАРОЎЯ

 

УАЗ “Бярэзінская ЦРБ” годна дапамагае людзям справіцца з рознымі захворваннямі. 556 супрацоўнікаў добра ведаюць цану чалавечага жыцця, прымаюць чужы боль за свой, імкнуцца дапамагчы кожнаму. Таму яны заслужылі павагу пацыентаў, а кіраўніцтва раёна, вобласці і краіны адзначае іх працу рознымі ўзнагародамі, якіх вельмі і вельмі шмат. “Капітан карабля”, галоўны ўрач, высокакваліфікаваны спецыяліст і дальнабачны кіраўнік Аліна Паўлаўна Жызнеўская.

Аліна Паўлаўна Жызнеўская, галоўны ўрач УАЗ “Бярэзінская ЦРБ”:

­ Паважаныя ўрачы, медыцынскія сёстры, фельчары, фармацэўты, ветэраны галіны, усе работнікі сістэмы аховы здароўя! Прыміце цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Наша прафесія заўсёды была і ёсць адной з самых шаноўных і запатрабаваных у народзе. Ва ўсе часы медыцынскія работнікі вызначаліся высокім прафесіяналізмам і гатоўнасцю да самаахвяравання дзеля прафесійнага абавязку. Мы ў адказе за здароўе нацыі.Таму імкнёмся дапамагчы кожнаму пацыенту: прафесійным, даступным, якасным лячэннем, добрым словам, усмешкай…

Я ўдзячна ўсяму працоўнаму калектыву і тым, хто аддаў медыцынскай справе шмат гадоў свайго жыцця і ўжо знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Агульны наш поспех складаецца з укладу кожнага з вас. Шчыры дзякуй вам, паважаныя калегі, за вашы прафесіяналізм, душэўнасць і дабрыню. Няхай заўсёды самай высокай і заслужанай узнагародай для вас будзе людская ўдзячнасць. Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы, гуманных пацыентаў, сонечнага настрою, шчасця вам і вашым сем’ям.

Матэрыял чытайце ў № 45 за 17 чэрвеня.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *