БУДЗЕМ З КАРМАМІ!

 

Поўным ходам ідзе нарыхтоўка кармоў у адкрытым акцыянерным таварыстве “Бярэзінскі”. Усяго першым укосам тут патрэбна ўбраць 1490 гектараў траў.

­ На 15 чэрвеня ўбрана 540 гектараў, ­ гаворыць выконваючы абавязкі агранома, начальнік участка №1 Сяргей Анатольевіч Толкач.

На касьбе задзейнічаны вопытны механізатар Аляксандр Міхайлавіч Самец (ён шчыруе на трактары МТЗ­-3522 з касілкай КПР-­9) і Іван Іванавіч Захожы, які толькі нядаўна ўладкаваўся ў таварыства, але мае за плячыма  і пэўны механізатарскі стаж, і сельскагаспадарчы вопыт. Ён нарыхтоўвае зялёную масу на трактары МТЗ­-3022 з такой жа касілкай.

На адвозцы заняты  шэсць адзінак тэхнікі – два МАЗы і чатыры трактары МТЗ розных мадыфікацый. Імі кіруюць Дзмітрый Васільевіч Рахманька, Сяргей  Аляксандравіч Лысенка, Уладзімір Уладзіміравіч Гулевіч, Адам Якаўлевіч Белы, Мікалай Валер’евіч Данільчанка, Аляксандр Аляксандравіч Самец.

На падборы валкоў зялёнай правяленай масы шчыруюць Андрэй Пятровіч Молчан, Васіль Віктаравіч Буры, Сяргей Канстанцінавіч Булойчык, на трамбоўцы  ­ Мікалай Пятровіч Цялюк. Зграбаннем зялёнай масы ў валкі займаецца Аляксандр Сяргеевіч Паддубскі на трактары МТЗ­-82 з граблямі ГВР-­6. Працуюць з усёй адказнасцю. Каб быць з кармамі.

Алена ГРОМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *