За што вы ганарыцеся сваёй краінай?

 

Беларусь за гады сваёй незалежнасці дасягнула высокага ўзроўню ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Будуюцца дамы, бальніцы, школы, стадыёны; нашы землякі даказваюць свой прафесіяналізм, годна абараняючы гонар краіны на розных конкурсах, спаборніцтвах, здзяйсняюць адкрыцці ў розных галінах… – краіна з кожным годам расце і развіваецца. Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь мы звярнуліся да жыхароў Бярэзіншчыны, каб даведацца, што, на іх погляд, з’яўляецца адным з галоўных дасягненняў беларусаў і Беларусі за апошнія гады, за што яны ганарацца сваёй краінай, вобласцю, горадам?

Алёна КУРНЕВІЧ, з сынамі Жэнем і Мікітам, у дэкрэтным водпуску:

­ Безумоўна, галоўнае дасягненне – мірнае, сонечнае неба. Мяне, як матулю, радуе, што добра развіваецца медыцына. Пабудавана шмат медыцынскіх цэнтраў, дзе можна хутка і якасна прайсці любое абследаванне. Хацелася б, каб і ў маленькіх гарадах таксама было новае медыцынскае абсталяванне ў поўным аб’ёме. Прыемна, што ў краіне развіваецца спорт, вядзецца папулярызацыя здаровага ладу жыцця. Радуе, што ў Беразіно пабудавалі такі цудоўны фізкультурна­аздараўленчы цэнтр “Лазурный”, басейн, ёсць спартыўныя секцыі. Віншую з Днём Незалежнасці ўсіх беларусаў, якія ўмеюць працаваць, шануюць сваю спадчыну і клапоцяцца аб сваёй будучыні.

 

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Матэрыял чытайце ў № 49 за 1 ліпеня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *