Крымінал за тыдзень

 

За мінулы тыдзень з 31 ліпеня па 6 жніўня па лініі крымінальнага вышуку ўзбуджаны 2 справы.

НЯПРОШАНЫ “ГОСЦЬ”

22­гадовы непрацуючы жыхар горада, які быў асуджаны адпрацаваць 240 гадзін грамадскіх работ, з мая па пачатак ліпеня некалькі разоў без запрашэння наведваў вытворчае памяшканне адной з фірм. Пасля яго візітаў тут не знайшлося шмат інструментаў і прылад на суму звыш 125 рублёў.

Бярэзінскім РАСК ўзбуджана крымінальная справа.

 ВЫКРАЛІ ПРАМА З ПАГРУЗЧЫКА

Невядомы ўноч на 31 ліпеня з пагрузчыка “Амкадор” ААТ “Пагосцкі”, які стаяў на машынным двары ў аграгарадку Пагост, выкраў барсетку. У ёй ляжалі банкаўскія карткі і грошы ў айчыннай і замежнай валюце.

Матэрыяльны ўрон пацярпеўшаму налічвае 152 рублі. Бярэзінскім РАСК ўзбуджана крымінальная справа.

 Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *