Самая мірная прафесія

 

Штогод у другую нядзелю жніўня ў Беларусі адзначаецца Дзень будаўніка.

Будаўнік ­ адна з самых мірных і стваральных прафесій на Зямлі. Штодзень беларускія будаўнікі выконваюць сваю вялікую місію: забудоўваюць раней нежылыя пляцоўкі і мікрараёны, вядуць рэканструкцыю малочнатаварных ферм і гістарычных цэнтраў, узводзяць шматкватэрныя дамы і катэджы, ствараюць цэлыя архітэктурныя ансамблі, асвойваюць новыя вышыні і «гмахі», новыя тэхналогіі і матэрыялы, каб будаваць трывала, хораша і на стагоддзі.

У адзіным тандэме з будаўнікамі шчыруюць і архітэктары, і вытворцы будаўнічых матэрыялаў ­ цэменту, бетону, шкла, арматуры і дзясяткаў іншых будаўнічых «дробязяў», без якіх будзе немагчымай ніводная новабудоўля ці рэканструкцыя. Усе яны адказныя за непасрэдны працэс будаўніцтва, працуюць на наша сённяшняе і будучае.

Вопытныя муляры, якіх вы бачыце здымку, працуюць у брыгадзе Віктара Міхайлавіча Навіцкага, працоўны стаж якога ў дачэрнім будаўнічым прадпрыемстве “Перасовачная механізаваная калона №182” налічвае каля 20 гадоў. Больш за тры дзесяцігоддзі працуе ў арганізацыі Георгій Аляксандравіч Лебедзеў, сваім вопытам і прафесійным майстэрствам ён шчыра дзеліцца з маладым пакаленнем будаўнікоў, якія прыходзяць у брыгаду. Дзесяцігоддзямі адлічваюць свой працоўны ўклад муляры Уладзімір Мікалаевіч Бусел, Аляксандр Канстанцінавіч Мішук, Фёдар Фёдаравіч Гамеза, а таксама брыгадзір цесляроў Генадзь Сяргеевіч Палякоў і брыгадзір тынкоўшчыкаў Алена Міхайлаўна Лапыцька.

Прыходзяць у арганізацыю і маладыя кадры – летась прарабам уладкаваўся Уладзіслаў Вітальевіч Камека пасля заканчэння Магілёўскага беларуска­расійскага ўніверсітэта, майстрам пасля вучобы ў Мінскім дзяржаўным каледжы працуе Ілья Алегавіч Сайкоўскі.

Сёлета 1 жніўня ў свае будаўнічыя рады ў ПМК­182 прынялі яшчэ траіх маладых спецыялістаў – інжынера, муляра і тынкоўшчыка.

Нягледзячы на змяншэнне аб’ёмаў будаўніча­мантажных работ, працоўны калектыў у колькасці 75 чалавек у арганізацыі захавалі. Муляроў з іх – 15.

Некаторыя зараз задзейнічаны на будаўніцтве шматкватэрнага жылога дома ў г. Беразіно па вуліцы Марыі Рамановіч (па дзяржзаказе), некаторыя ­ на будаўніцтве трох сянажна­сіласных траншэй у вёсцы Капланцы. Таксама бярэзінскія будаўнікі працуюць у горадзе Чэрвені ­ на будаўніцтве 80­кватэрнага жылога дома (па дзяржзаказе) і ў вёсцы Зацень Мінскага раёна – на будаўніцтве жылых дамоў.

У жніўні пачалі рэканструкцыю малочнатаварнай фермы “Трасцянка”, а таксама вядуць бягучы рамонт у Брадзецкай, Багушэвіцкай і Дзмі­травіцкай сярэдніх школах.

­ За студзень­чэрвень гэтага года ўласнымі сіламі выкананы аб’ём будаўніча­мантажных работ на суму 513 тысяч рублёў, ці 159,3 працэнта да ўзроўню мінулага года, ­ гаворыць дырэктар ПМК­182 Ірына Аляксандраўна Саскавец. – У супастаўных цэнах выкананне склала 477 тысяч рублёў, або 148,1 працэнта да ўзроўню мінулага года. Будаўніча­мантажныя работы вядуцца на двух прарабскіх і адным майстарскім участках спецыялізаванымі брыгадамі.

Сярэднемесячная заработная плата на 1 працуючага ­ 409 рублёў, або 155,8 працэнта да ўзроўню мінулага года.

Хочацца напярэдадні нашага прафесіянальнага свята пажадаць усім калегам здароўя, дабрабыту, святочнага настрою і, канечне, вялікіх аб’ёмаў будаўніча­мантажных работ! І каб нялёгкая праца будаўнікоў заўжды заслугоўвала вялікай і шчырай павагі.

 Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

На здымку: муляры (злева направа) Аляксандр Канстанцінавіч Мішук, Мікалай Іванавіч Бойнічаў, Георгій Аляксандравіч Лебедзеў, Канстанцін Рыгоравіч Ванкевіч, брыгадзір Віктар Міхайлавіч Навіцкі, Аляксей Уладзіміравіч Шывалдзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *