Памяці таварыша

 

12 жніўня раён абляцела сумная вестка: раптоўна на 45­ым годзе жыцця памёр намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Бярэзінскага райвыканкама, падпалкоўнік міліцыі Андрэй Аляксандравіч Ганчук.

А.А. Ганчук нарадзіўся ў вёсцы Баркі Бярэзінскага раёна. Пасля заканчэння Паплаўскай сярэдняй школы і тэрміновай службы ва Узброеных Сілах ён – курсант Магілёўскай школы міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь.

З жніўня 1995 года А.А. Ганчук служыць у бярэзінскай раённай міліцыі. Пачынаў службу оперупаўнаважаным аддзялення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю, затым быў інспектарам па дазнанні аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі, інспектарам па дазнанні ўзвода дарожна –патрульнай службы, групы дарожна–патрульнай службы, старшым інспектарам дарожна­патрульнай службы.

З красавіка 2002 года А.А. Ганчук – участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх, а ўжо праз год ­ старшы інспектар. З сакавіка 2007 года ён займае пасаду намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі – начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі. У гэтым аддзеле ён упэўнена прайшоў усе прыступкі кар’ернай лесвіцы да апошняй сваёй пасады намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі.

Апошнюю пасаду А.А. Ганчук займаў 7 з паловай гадоў. Яго плённая міліцэйская служба на ніве захавання грамадскага правапарадку была высока адзначана. У 2013 годзе ўзнагароджаны медалём “За бездакорную службу” ІІІ ступені і іншымі ўзнагародамі.

У раённым аддзеле ўнутраных спраў ён пакінуў аб сабе добрую і светлую памяць, бо заўсёды быў патрабавальным і прынцыповым вартавым правапарадку, кампетэнтным работнікам, верным і вясёлым таварышам і сябрам, які імкнуўся нават у цывільным жыцці быць для іх узорным прыкладам для пераймання.

Раптоўная смерць А.А. Ганчука – незаменная страта, боль і горыч якой не выказаць ніякімі словамі… Глыбока спачуваем, выказваем шчырыя словы падтрымкі родным і блізкім нябожчыка.

Раённы аддзел унутраных спраў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *