… І РЫХТУЕМСЯ ДА ПЕРАПІСУ

 

23 жніўня сваё прафесійнае свята адзначалі работ­нікі дзяржаўнай статыстыкі і прымалі шматлікія віншаванні і найлепшыя пажаданні ў свой адрас.

Аддзел статыстыкі Бярэзінскага раёна, які на працягу многіх гадоў узначальвае Алена Рыгораўна Мельнік, з’яўляецца састаўной часткай адзінай сістэмы органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Бела­русь, што забяспечвае выкананне ўскладзеных на яе задач па зборы статыстычнай інфармацыі аб працэсах, якія адбываюцца ў эканамічным і сацыяльным жыцці нашага рэгіёна. Звесткі, што паступаюць у аддзел статыстыкі з прадпрыемстваў і арганізацый, падвяргаюцца пастаяннаму кантролю. Прычым робіцца гэта не толькі на стадыі іх збору і апрацоўкі, але і ў ходзе праверак, якія здзяйсняюцца работнікамі аддзела статыстыкі.

Усіх бярэзінскіх “статыстаў” аб’ядноўваюць добрасумленныя адказныя адносіны да ўскладзеных на кожнага з іх абавязкаў. Каля 20 гадоў працоўнага стажу і суадносна вялікі вопыт маюць вядучыя эканамісты Любоў Андрэеўна Гайдук, Святлана Аляксандраўна Мешыч і Галіна Уладзіміраўна Гоцман. Паспяхова спраўляюцца са сваімі задачамі і ўносяць немалы ўклад у агульны вынік работы намеснік начальніка аддзела Святлана Анатольеўна Галушка і самы малады супрацоўнік аддзела Таццяна Віктараўна Тарасевіч.

­ Хоць у нас свята, але кожны з работнікаў шчыруе на сваім працоўным месцы, ­ гаворыць Алена Рыгораўна. – Дарэчы, ужо зараз мы рыхтуемся да перапісу насельніцтва, які пройдзе з 4 да 30 кастрычніка 2019 года. Да 1 кра­савіка наступнага 2018 года мы павінны забяспечыць упарадкаванне назваў вуліц, нумарацыі дамоў і кватэр з устаноўкай аншлагаў, нумарных знакаў, таблічак з указаннем нумароў пад’ездаў і кватэр у горадзе, дамоў у сельскіх населеных пунктах. З 1 жніўня бягучага года неабходна арганізаваць выбарачныя праверкі адраснай гаспадаркі ў горадзе і буйных населеных пунктах суадносна з дадзенымі рэкамендацыямі і штомесяц інфармаваць аб іх выніках.

На здымку: (злева направа) Святлана Аляксандраўна Мешыч, Галіна Уладзіміраўна Гоцман, Алена Рыгораўна Мельнік, Таццяна Віктараўна Тарасевіч і Святлана Анатольеўна Галушка.

 

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *