Двойчы юбілейны дзень

 

Сёлетні дзень 25 жніўня аб’яднаў дзве вельмі значныя для духоўнага жыцця Бярэзіншчыны   падзеі – 10­-годдзе  Нікольскага храма і 80-­годдзе памяці свя­шчэннапакутніка Леаніда Біруковіча, прэсвітара Брадзецкага.

У сувязі з гэтым напярэдадні, у чацвер, 24 жніўня, адбылося Вячэрняе богаслужэнне ў Нікольскім храме, пасля якога прайшоў Хрэсны ход у аграгарадок Брадзец да Паклоннага Крыжа на месцы знішчанага Успенскага храма, дзе больш за 30 гадоў нёс службу свяшчэннапакутнік Леанід Біруковіч. Адначасова з вёскі Сяліба прыхаджане храма Георгія Перамаганосца здзейснілі пешы Хрэсны ход да гэтага ж месца. Тут дабрачынны Бярэзінскай акругі пратаіерэй Ілья Ганчарук у саслужэнні з настаяцелем храма вялікапакутніка Георгія Перамаганосца в. Сяліба іерэем Аляксеем Маслянковым, настаяцелем храма святога Ільі прарока в.Божына Валерыем Юрыкавым, настаяцелем храма Архангела Міхаіла в. Мікулічы іерэем Васіліем Васільковым з удзелам шматлікіх паломнікаў здзейснілі водасвятны малебен з асвяшчэннем Паклоннага Крыжа.

А ў пятніцу, 25 жніўня, прыхаджан Нікольскага храма чакала ўрачыстая сустрэча з Праасвяшчэннейшым Веніямінам епіскапам Барысаўскім і Мар’інагорскім, якога ад імя раённай улады вітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Мікалаевіч Зябко.

Дарога да храма ў гэты дзень была заслана кветкамі, побач     працавала    дакументальная    фотавыстава,    прысве­чаная  10-­гадовай   гісторыі Нікольскага   храма.  Паўсюдна  панавала ўрачыстая святочная атмасфера. Епіскап Барысаў­скі і Мар’інагорскі Веніямін узначаліў святочную Боскую літургію ў пры­сутнасці запрошаных свяшчэннаслу­жыцеляў епархіі. Падчас літургіі настаяцель   храма    вялі­капакутніка Георгія Перамаганосца в. Сяліба іерэй        Аляксей      Маслянкоў  прыгадаў  прыха­джанам  некаторыя факты з біяграфіі і гісторыі з жыцця свяшчэннапакутніка Леаніда Біруковіча.

Пасля заканчэн­ня літургіі вакол храма адбыўся Хрэсны ход, затым прайшло асвяшчэнне капліцы ў гонар свяшчэннапакутніка Леаніда Біруковіча ў цокальным памяшканні храма, дзе, дарэчы, была ўстаноўлена памятная дошка з барэльефам святога.

Цяпер Бярэзіншчына мае свайго нябеснага заступніка і штогод гэтая дата будзе ўрачыста адзначацца ў Бярэзінскім благачынні.

Асаблівая даніна памяці была аддадзена таксама першаму настаяцелю Нікольскага храма пратаіерэю Анатолію Кісялю. Уладыка Веніямін уручыў Архіерэйскія граматы і падзякі прыха­джанам, якія асабліва вызначыліся ў дзейнасці і жыцці прыхода і храма.

На здымках: у час святкавання 10­-годдзя Нікольскага храма і 80-­годдзя памяці свяшчэннапакутніка Леаніда Біруковіча, прэ­світара Брадзецкага.

Уладзімір АРХІПЕЦ, намеснік старшыні абшчыны прыхода храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Беразіно.

Алена ГРОМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *