“ЗНОЎ У ШКОЛУ”

 


залівіста спявала на ўрачыстай школьнай лінейцы з нагоды Дня ведаў вучаніца ДУА “ Любушанскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” Яна Еўдакіменка. Гучна апладзіравалі ёй не толькі вучні, бацькі і настаўнікі, але і паважаныя госці — старшыня райвыканкама А.М. Бабічаў, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н.А. Жукоўская і дырэктар філіяла “Купава-Агра” В.М. Цэдрык.

Прыйшлі яны да любушанскіх вучняў, як і належыць у святочны дзень, з падарункамі. Так, старшыня райвыканкама А.М. Бабічаў падарыў сертыфікат на 4000 рублёў на набыццё мэблі для садка, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н.А. Жукоўская ўручыла падзяку выкладчыцы беларускай мовы і літаратуры Г.А. Яблонскай. Першакласнікі атрымалі свае першыя ранцы ад філіяла “Купава-Агра”.

Застаецца дадаць, што ўрачыстасці з нагоды Дня ведаў прайшлі ва ўсіх навучальных установах раёна, у іх прынялі ўдзел адказныя асобы і прадстаўнікі ўлады, якія палічылі сваім абавязкам асабіста павіншаваць дзятву і педагогаў з надыходячым навучальным годам, пажадаць ім новых поспехаў і цікавых адкрыццяў у чароўнай і загадкавай краіне Ведаў.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *