«У школу з Добрым Сэрцам!»

 

Акцыя пад такой назвай крочыць па раёне.

Арганізатарам яе стаў раённы камітэт ГА “БРСМ”, які сумесна з валанцёрамі наладзіў збор канцылярскіх тавараў для школьнікаў на рынку “ТрыА” і ў Доме гандлю. У выніку пэўны запас школьных прылад атрымалі гадаванцы сацыяльнага прытулку і дзеці, якія выхоўваюцца ў сацыяльна­-небяспечных сем’ях.

Рашучы настрой дапамагчы тым, хто мае патрэбу і апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, падтрымалі юныя актывісты саюза з пярвічнай арганізацыі БРСМ СШ №3 г. Беразіно. Яны сабралі рэчы і канцылярскія тавары і перадалі іх вучням.

­ Дабрачынная маладзёжная акцыя прадоўжыцца да 15 верасня. Таму ні адзін школьнік, які сутыкнуўся з пэўнай праблемай, не застанецца без увагі нашых актывістаў і валанцёраў, ­ запэўніла выконваючая абавязкі сакратара РК ГА “БРСМ” Алеся Гурынава. ­ Спадзяёмся мы і на пасільную дапамогу шчодрых спонсараў. Раўняцца ў гэтай справе яны павінны на ТАА “Белгорбуд”, які першым адгукнуўся на наш зварот дапамагчы дзецям.

На здымку: у час акцыі актывісты БРСМ Кацярына Кіроль і Яўгенія Віннік.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *