І восеньскія работы -­ на “выдатна”

 

Ігар Мікалаевіч Старышэўскі ­ адзін з механізатараў ААТ “Пагосцкі”. Яго працоўны стаж налічвае вось ужо 26 гадоў. Пачынаў ён у колішнім калгасе “Ленінскія дні”, за гэты час стаў спецыялістам шырокага профілю ў сваёй справе.

Зараз ён звозіць салому з палеткаў сельгаспрадпрыемства. А літаральна на днях прыступіць яшчэ да адной важнай восеньскай справы ­ будзе ўбіраць бульбу. Любую работу механізатар выконвае старанна і добрасумленна.

У сям’і Старышэўскіх выхавалі двух сыноў, адзін з якіх ужо працуе электраманцёрам, а другі набывае гэтую ж спецыяльнасць у сталічным політэхнічным каледжы. Пажадаем Ігару Мікалаевічу яшчэ неаднаразова быць ушанаваным за сваё старанне і атрымліваць асалоду ад любой даручанай работы.

Павел САЛАЎЁЎ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *