Школе -­ ноўтбук, а педагогам -­ кветкі і прэміі

 

Мінулы тыдзень прайшоў у нашым раёне пад знакам святкавання Дня настаўніка. Ва ўсіх установах адукацыі з гэтай нагоды прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы. Лічаць яго сваім прафесійным святам не толькі сённяшнія настаўнікі і выхавальнікі, ветэраны педагагічнай працы. Пазначаны ён чырвоным колерам на календары мноства бярэзінцаў, якія ўзялі за правіла ў першую суботу кастрычніка гаварыць шчырае “дзякуй” педагогам, якія вучылі іх і вывелі ў людзі, якія сталі для іх другімі татамі і матулямі, і да якіх яны сёння вядуць вучыцца сваіх дзяцей.

Па трыдыцыі папярэднічае школьным і садаўскім мерапрыемствам урачыстае ўшанаванне педагогаў Бярэзіншчыны ў раённым цэнтры культуры, дзе выхавальнікаў і настаўнікаў першымі віншуюць з Днём настаўніка, узнагароджваюць лепшых прадстаўнікі мясцовай улады. Словы павагі і пашаны за нялёгкую і такую адказную, высакародную працу выказваў са сцэны намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі. Яны былі адрасаваны маладым спецыялістам, вопытным педагогам і ветэранам, якія сабраліся ў зале. Па­сямейнаму шчырым і душэўным атрымалася на мерапрыемстве віншаванне начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталлі Аляксандраўны Жукоўскай. Прыйшлі паважаныя госці на галоўнае настаўніцкае свята не з пустымі рукамі, а з ганаровымі граматамі і падзякамі.

Так, за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі раёна, дасягнутыя поспехі ў адукацыйным працэсе, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне працоўных абавязкаў падзякай начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама былі адзначаны намеснік дырэктара ДУА “Сярэдняя школа №2 горада Беразіно” Ірына Міхайлаўна Бародзіч, настаўніца роднай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №3” Алена Міхайлаўна Лескавец, выхавальнік цэнтра карэкцыйна­развіваючага навучання і рэабілітацыі Бярэзінскага раёна Таццяна Уладзіміраўна Паддубская, настаўнік фізічнай культуры ДУА “Капланецкі ВП дзіцячы садок­сярэдняя школа” Мікалай Мікалаевіч Самец, граматай узнагароджаны дырэктар ДУА “Гарэніцкі ВПК дзіцячы садок­школа” Таццяна Рышырдаўна Чалей, памочнік выхавальніка дашкольнага цэнтра дзіцяці “Крынічанька” Таццяна Вік­тараўна Зелянкевіч, педагог сацыяльна­педагагічнага цэнтра Таццяна Уладзіміраўна Несцяровіч, педагог дадатковай адукацыі цэнтра дзіцячай творчасці Іна Аляксандраўна Чорная і настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “Капланецкі ВПК дзіцячы садок­сярэдняя школа” Валянціна Альгердаўна Кандраль.

Яшчэ некалькім бярэзінскім педагогам былі ўручаны ганаровыя граматы і падзякі райвыканкама, ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама і Бярэзінскага камітэта прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. Кожны з адзначаных атрымаў грашовую прэмію і кветкі.

Завяршылася ўшанаванне бярэзінскіх педагогаў бліскучым выступленнем арт­групы “Беларусы”. Аднак апошнюю кропку паставіў пад гучныя апладысменты залы начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Віктаравіч Андрыевіч. Ён уручыў ноўтбук калектыву ДУА “Сярэдняя школа №3 горада Беразіно». Гэта стала сюрпрызам для дырэктара ўстановы Алы Уладзіміраўны Дудко.

Шчымлівы момант мае пэўны знак для педагогаў Бярэзіншчыны, на шляху якіх не толькі карпатлівая праца па навучанні і выхаванні дзяцей, але ўвага і прызнанне заслуг.

Мілана ТРАПЯНОК.

 Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *