Вядзецца ўборка кукурузы на сілас

 

У раёне ў самым разгары ўборка кукурузы на сілас. З запланаваных 6086 гектараў на 9 кастрычніка было ўбрана 4472 гектары, з якіх нарыхтавана 112326 тон зялёнай масы, пры сярэдняй ураджайнасці ў 251 цэнтнер з гектара.

Больш за іншых зялёнай масы на гэту дату нарыхтавалі ў ААТ «Пагосцкі» ­ 17849 тон з 592 гектараў пры ўраджайнасці ў 302 цэнтнеры з гектара. Усяго тут неабходна ўбраць 784 гектары. І, нягледзячы на тое, што пад кукурузай сёлета плошча меншая, чым летась, па словах галоўнага агранома сельгаспрадпрыемства Мікалая Васільевіча Аўтуховіча, нарыхтаваць зялёнай масы атрымаецца на мінулагоднім узроўні.

Земляробаў «Пагосцкага» не падвяла ўраджайнасць кукурузы. Правілы тут простыя: своечасовая сяўба, падкормка, якасная хімічная праполка, для пасеву выкарыстоўваліся ўкраінскія і малдаўскія гатункі кукурузы.

Убіраць культуру пачалі ў другой палове верасня, і спатрэбіцца яшчэ тыдзень, каб закончыць работу. На «зялёным жніве» цяпер працуюць Міхаіл Міхайлавіч Тамаровіч, Сяргей Уладзіслававіч Дадонаў, Аляксандр Яўгенавіч Каравы.

Сіласу нарыхтаваць трэба як мага больш. Пад кармы ў сельгаспрадпрыемстве маюцца 18 траншэй, з якіх засталося закласці 4. Пры нарыхтоўцы сіласу галоўны аграном Мікалай Васільевіч Аўтуховіч робіць стаўку на дакладнае захаванне тэхналогіі.

 

Павел САЛАЎЁЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *