РАСПАЧАЎСЯ МЕСЯЧНІК ПА НАВЯДЗЕННІ ПАРАДКУ

 

Такое рашэнне прынята Бярэзінскім раённым выканаўчым камітэтам у адпаведнасці з рашэннем Мінскага аблвыканкама. Месячнік праводзіцца з 30 верасня па 31 кастрычніка.

Кастрычнік традыцыйна становіцца месяцам навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкавання і азелянення тэрыторый з зацвярджэннем плана мерапрыемстваў і вызначэннем фронту работ. Згодна з планам 14, 21 і 28 кастрычніка мяркуецца правесці суботнікі з максімальна эфектыўным удзелам у іх працуючых і ўсіх жыхароў раёна.

Кожнай арганізацыі вызначаны канкрэтныя заданні і аб’ём работы, дакладныя тэрміны іх выканання.

Бярэзіншчына – наш агульны дом. І парадак у ім наводзіць нам – усім разам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *