САМЫ ЛЕПШЫ ПАДАРУНАК

 

У радзільным аддзяленні раённай бальніцы 11 шчаслівых жанчын. Чатыры – ужо зрабілі сабе самы лепшы, дарагі падарунак да Дня маці, спазнаўшы радасць мацярынства, нарадзіўшы здаровенькіх дзетак. Іншыя – у чаканні свайго маленькага, крыклівага, такога прыгожага “камячка” шчасця.

З двайным святам і павіншавала іх, расказала пра дэмаграфічную сітуацыю ў нашым раёне, падказала, на працягу якога тэрміну неабходна абавязкова зарэгістраваць дзіця, якія дакументы неабходны, начальнік аддзела ЗАГС Бярэзінскага райвыканкама Наталля Іванаўна Белаус:

­ Маці – самая значная пасада, прафесія. А наша галоўнае мацярынскае шчасце, сэнс жыцця – гэта здаровенькія дзеці. Жадаю, каб вашы немаўляты не хварэлі, радавалі вас сваім звонкім смехам. Са святам!

На здымку: шчаслівыя жанчыны, якія ведаюць радасць мацярынства.

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *