З ПЕРШЫХ ДЗЁН

працы паказаў станоўчыя якасці і здольнасці Аляксандр Іванавіч Баранаў (на здымку). Свой вадзіцельскі стаж ён адлічвае ўжо дзесяцігоддзямі, якіх толькі дарог ні пабачыў у сваім жыцці!

А з 2015 года свой лёс Аляксандр Іванавіч звязаў з “АграМАЗам”.

Яго адказнасць да даручанай справы і добрасумленныя адносіны да сваіх абавязкаў былі заўважаны адразу.

­ За якую б работу ні браўся, выканае найлепшым чынам, ­ адзываюцца аб ім у гаспадарцы. – Задзейнічаны бывае на вывазцы арганікі, на адвозцы мінеральных тукаў, у час зернеўборачнай кампаніі – на адвозцы збожжа.

Давераны яму МАЗ-­6501 заўсёды дагледжаны, заўсёды “на хаду”.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *