Як атрымаць высокую ўраджайнасць кукурузы?

 

Уборку кукурузы на сілас у філіяле «Арэшкавічы» ААТ «МЗКЦ» скончылі яшчэ 26 верасня, (заставалася няўбранай толькі невялікая частка плошчаў на падкормку) з ураджайнасцю, якую іншым сельгаспрадпрыемствам раёна перавысіць не ўдалося. Пры сярэднераённай ураджайнасці ў 253 цэнтнеры з гектара ў «Арэшкавічах» атрымалі 329 цэнтнераў зялёнай масы на круг. Пад кукурузу, было выдзелена 147 гектараў.

Сур’ёзна паставіліся ў «Арэшкавічах» да дакладнага выканання тэхналогіі. У гаспадарцы ў абавязковым парадку прытрымліваюцца севазвароту. Перад сяўбой кукурузы глебу ў патрэбныя агратэхнічныя тэрміны перааралі пад зябліва ўжо з восені, уносячы, дзе неабходна, па 70­-100 тон арганікі на гектар. Пры з’яўленні ўсходаў, культуру апрацоўвалі азотнымі ўгнаеннямі. Важную ролю адыграла і своечасовая хімпраполка. Уборку ўраджаю даверылі правераным меха­нізатарам Аляксандру Антонавічу Беламу і Віктару Анатольевічу Лучыну. Такім чынам, граматны падыход дазволіў атрымаць дастатковую колькасць зялёнай масы.

На дадзены момант у гаспадарцы назапашана 3458 тон сіласу, а таксама 3524 тоны сенажу, што складае ў агульным 18,69 цэнтнера кормаадзінак на ўмоўную галаву. Акрамя таго, па словах галоўнага агранома Васіля Мікалаевіча Ермачонка з дня на дзень у «Арэшкавічах» пачнецца 3 укос траў, і кармавыя запасы, адпаведна, павялічацца.

Павел САЛАЎЁЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *