ПАВІНШУЕМ МАТУЛЮ РАЗАМ

 

Напярэдадні Дня маці ў Бярэзінскім РВПС Мінскага філіяла РУП “Белпошта” пачалася акцыя “Павіншуем матулю разам”.

Каб у сучаснай будзённай мітусні прыгадаць усім не забыцца пра віншаванні з гэтай нагоды і, па магчымасці, адправіць для сваіх матуль, свекрывей, цешч цёплыя святочныя вершаваныя радкі ў канверце.

Гэтую магчымасць і прадаставілі ўсім жадаючым арганізатары акцыі – старшыня Бярэзінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Бярэзінскага РВПС “Белпошта” Наталля Сіняк і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Алеся Гурынава.

Канверты і надрукаваныя каляровыя віншаванкі раздаваліся бясплатна. Дастаткова было напісаць на канверце адрас – каму ­ і адпраўшчыка – ад каго.

Матулі… Яны заўсёды саграваюць нас сваім сэрцам, сваёй душэўнай пяшчотай, сваёй невычэрпнай дабрынёй і шчодрасцю… І хочацца, каб да вас, не толькі ў святы, а і заўсёды былі самыя найлепшыя адносіны… Жадаючых павіншаваць такім чынам сваіх самых родных – матуль ­ налічылася каля трыццаці.

Акцыя, дзейнічае на працягу ўсяго святочнага тыдня.

На здымках: у час правядзення акцыі “Павіншуем матулю разам”.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *