Высокая ўзнагарода

 

Сёлетні год застанецца ў памяці жыхароў горада Беразіно Сяргея і Валянціны Бурых асабліва знамянальным і ўрачыстым. Бо днямі шматдзетнай матулі Валянціне ўручаны ордэн Маці і пасведчанне да яго. Традыцыйна ўрачыстасць праводзіцца ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце.

Прыём быў арганізаваны і ў Бярэзінскім райвыканкаме ў пятніцу, 13 кастрычніка. Старшыня Бярэзінскага райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Бабічаў выказаў шчырыя словы віншаванняў і самыя найлепшыя пажаданні з гэтай нагоды і ўручыў Валянціне Бурай каштоўны падарунак і святочны букет (на здымку).

Апладысменты прысутных сталі добрым дапаўненнем урачыстасці.

У сям’і Бурых гадуюцца шасцёра дзетак. Сёлетняй вясной іх шматдзетная сям’я прадстаўляла Бярэзіншчыну на занальным этапе абласнога конкурсу “Шматдзетная сям’я года Міншчыны”.

Наогул, пра сям’ю Бурых друкавалася на старонках нашай газеты.

­ Дзеці ­ і кветкі нашага жыцця, і дарадцы, і памочнікі, ­ гаворыць Валянціна. ­ Да таго ж, я не адна іх выхоўваю — заўсёды побач муж. Атрыманне самай высокай мацярынскай узнагароды для мяне вельмі важна. Прыемна ўсведамляць, што на ўзроўні Прэзідэнта і ўрада надаецца такая вялікая ўвага жанчынам, якія прысвяцілі сябе выхаванню дзяцей.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *