Навялі парадак на тэрыторыі былога льнозавода

 

З 30 верасня па 31 кастрычніка ў раёне праводзіцца месячнік па навядзенні парадку на зямлі. У яго рамках запланаваны тры суботнікі ­ 14, 21 і 28 кастрычніка. У мінулую суботу адным з аб’ектаў, дзе праводзіліся работы па добраўпарадкаванні, стала тэрыторыя былога льнозавода, тут працавалі спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і яго падраздзяленняў.

Знешнюю тэрыторыю прадпрыемства прыбіралі супрацоўнікі райветстанцыі. Адзін з іх, ветурач Ігар Уладзіміравіч Якубенка, распавёў, што працуюць тут 10 чалавек з гэтай арганізацыі. Удзел у падобных суботніках стаў для калектыву ўжо добрай традыцыяй.

На ўнутранай тэрыторыі працавалі супрацоўнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Разам з імі на суботнік выйшаў начальнік Аляксандр Мікалаевіч Шыфрын. Супрацоўнікі ўпраўлення прыбіралі смецце, ачышчалі сад. Нягледзячы на тое, што на 14 кастрычніка выпалі святы Дзень маці і Пакровы Багародзіцы, суботнік, паводле слоў Аляксандра Мікалаевіча, вырашылі не адмяняць, бо адведзена не так шмат дзён, каб навесці парадак на аб’ектах. Аднак ад работ у гэтую суботу вызвалілі жаночую частку калектыву.

У ходзе гутаркі А.М. Шыфрын распавёў пра далейшы лёс былога льнозавода. Плошчы і будынкі вырашана прадаваць з аўкцыёну інвестару, які зможа стварыць на базе аб’екта новую вытворчасць і новыя рабочыя месцы. А пакуль завадскія шохі часова арандуе РКУВП ЖКГ для захоўвання шчапы для кацельні, а склады і ангары ­ Бярэзінскі райаграсэрвіс пад мінеральныя ўгнаенні.

Уборка ў мінулую суботу вялася і на іншых аб’ектах. Работы па навядзенні парадку ў раёне працягваюцца.

Павел САЛАЎЁЎ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *