З верай у сілу ўласнага імя

Згодна з біблейскім паданнем, вялікі цар Давід перамог велікана Галіяфа і здзейсніў яшчэ не адзін подзвіг у імя свайго народа. Перамога была бліскучай, а імя пераможцы набыло для нашчадкаў значэнне ўлюбёнца Бога. Дакладна, у сотнях падрабязнасцей, ведае гэта біблейскае паданне Давід Жукоўскі. Ён жадае быць дастойным гучнага імя, шмат гадоў паспяхова займаецца грэка-­рымскай барацьбой і марыць прысвяціць гэтаму віду спорту сваё жыццё. Здзіўляе прывабны юнак людзей старэйшага пакалення вернасцю выбранаму яшчэ ў дзяцінстве захапленню, самастойнасцю і дакладнымі жыццёвымі арыенцірамі.

 ­ У бліжэйшы час у мяне задача ­- прайсці паспяхова адбор у маладзёжную зборную краіны, ­- удакладняе Давід, -­ гэта адкрые далейшыя перс­пектывы для ўваходу ў дарослую каманду. Шанц упусціць ніяк нельга, бо спартыўнае жыццё барца грэка-­рымскай барацьбы кароткае.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Працяг у №92 за 6 снежня.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *