У раёне стартавала акцыя выратавальнікаў «Бяспечны Новы год!

Новы год — адно з самых любімых свят у дзяцей і дарослых. Але нават падчас святочнай весялосці не варта забываць пра бяспеку. Бо апынуцца ў бальніцы з-за петарды ці тушыць пажар у кватэры, што загарэлася ад бенгальскага агню, не хочацца нікому. Каб у святочныя дні было як мага менш пажараў і няшчасных выпадкаў, з 4 да 28 снежня раённыя выратавальнікі праводзяць акцыю «Бяспечны Новы год!». Акцыя пройдзе ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у школах, месцах продажу піратэхнічных вырабаў, месцах масавага знаходжання людзей. У ходзе акцыі будуць праводзіцца конкурсы, забаўляльныя праграмы, лекцыі, дэманстрацыя фільмаў аб мерах уласнай бяспекі.

Бярэзінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *