«ДАРЫ ДАБРО, стань Дзедам Марозам»

 

 

Год Вогненнага Пеўня адлічвае апошнія дні свайго валадарства. Нагадваюць нам аб гэтым не толькі амаль апошнія лісты календара, але і навагоднія кірмашы, пах мандарынаў…. і дабрачынная, традыцыйная акцыя ў Доме гандлю “Дары дабро, стань Дзедам Марозам”.

Ражство, Новы год – час, калі здзяйсняюцца самыя неверагодныя жаданні. Галоўнае – верыць у цуды. Вядома ж, у іх вераць дзеці з карэкцыйнага цэнтра і сацыяльнага прытулку, таму ўжо напісалі пісьмы Дзядулю, папрасілі розныя падарункі. Зараз гэтыя пісьмы­пажаданні вісяць на прыгожай ёлцы ў аддзеле “Детский мир”. Кожны з нас можа стаць Дзядулем Марозам, купіць і пакласці ў спецыяльны кошык свой падарунак. А перад святамі дзетак запросяць на невялічкі канцэрт з казачнымі героямі ў Дом гандлю і ўручаць падарункі.

Чакае цуда і другакласніца Ева Сляпіца. Яна прыйшла ў Дом гандлю з матуляй за новымі ўборамі. Дзяўчынка прызналася, што папрасіла ў Дзядулі Мароза новую ляльку.

Дарэчы, у Доме гандлю ўжо распачаўся і новы рэспубліканскі праект “Белкоопсоюз#подарки близким здесь#”. Тут можна зрабіць крэатыўнае сэлфі са Снягуркай і Дзедам Марозам, пакласці пад ёлку падарункі камусьці з блізкіх. Іх перад святам у карэце даставяць па ўказаных адрасах казачныя героі.

Давайце ўсе далучымся да акцыі і праекта, каб святочныя цуды прыйшлі да кожнага!

На здымку: загадчыца аддзела Дома гандлю Вольга Уладзіміраўна Глазоўская і другакласніца Ева Сляпіца.

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *