ЗЛОДЗЕЙ НЕ ПРОЙДЗЕ

Вось ужо больш за год вядомы ў горадзе крыты рынак «ТриО» размяшчае ў сваёй групе ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» відэа спроб крадзяжоў тавару з гандлёвых радоў, якія зроблены з камер назірання. Рэакцыя на іх розная: з аднаго боку выказваюцца меркаванні, што амаральна выкладваць на публічны агляд прыватнае жыццё чалавека, няхай і зло­дзея; з другога ­ гаворыцца пра тое, што «краіна павінна ведаць сваіх “герояў”. Відэа даволі папулярныя ў сеціве і збіраюць тысячы праглядаў. Разабрацца бліжэй з гэтым пытаннем дапамог дырэктар рынку Максім Анатольевіч Касоўскі, які стаў ініцыятарам размяшчэння такіх запісаў у інтэрнэце. Разам са старшым ахоўнікам Іванам Васільевічам Цэдрыкам ён распавёў пра тое, як і што больш за ўсё любяць «выносіць» з «ТриО» сквапныя на руку людзі, і што за такія паводзіны можа чакаць.

­ Крыты рынак «ТриО» робіць усё магчымае, каб быць бліжэй да пакупніка, менавіта для гэтага мы і стварылі групу ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте», ­ пачынае Максім Анатольевіч. ­ І, на самой справе, маёй ініцыятывай было дзяліцца ў групе відэазапісамі  са спробамі крадзяжоў. Я раз­важаў: паколькі мы жывём у маленькім гарадку, правільна будзе паказаць, што сярод нас ёсць людзі, здольныя ўзяць чужое, і паказаць гэтых людзей шырокай грамадскасці. Запісы крадзяжоў мы выкладваем па рашэнні суда, якое дазваляе нам ісці на падобную меру. Праз суд караюцца і злодзеі, якія за свае ўчынкі  нясуць адміністрацыйную адказнасць. Штраф, між іншым, складае  ад 10 да 30 базавых велічынь                (230­690 рублёў).

­ Калі наша ахова на пункце назірання заўважае, што на гандлёвых   радах    адбываецца   кра­дзеж, чалавека, які спрабуе ўтаіць тавар (як правіла, пад сва­ім адзеннем), пасля праходжання праз касу, затрымліваем і запрашаем у спецыяльны пакой, ­ працягвае Іван Васільевіч Цэдрык. ­ Затым выклікаем міліцыю. Аднак нават у такой сітуацыі мы робім выключэнні для людзей сталага ўзросту і дзяцей, якіх пасля пераканаўчай растлумачальнай гутаркі адпускаем, забраўшы ўкрадзенае.  А  гэта часцей за ўсё

цукеркі, алкаголь, каўбасы, гаспадарчыя прылады – усё, што лезе ў кішэню або ў рукаў. Прасачыць жа, якая ўзроставая катэгорыя крадзе, часцей немагчыма: трапляюцца і людзі працаздольнага ўзросту, і пенсіянеры, і падлеткі.

­ У  сацыяльнай  групе «Вкон­такте» мы размяшчаем толь­кі малую частку відэа з пра­вапарушальнікамі, ­ гаворыць Максім Анатольевіч Касоўскі. ­ Калі хочаце ведаць, спроб крадзяжоў у нас здараецца больш за 10 у месяц! Хаця ў апошні час колькасць правапарушэнняў змен­

шылася: людзі, мабыць, зра­зумелі, што ў нас ёсць камеры і ахова і зараз асцерагаюцца браць не сваё. Кадры з некаторых камер мы прынцыпова не будзем размяшчаць у сеціве, у нас ёсць «любімыя» кропкі назірання, з пазіцый якіх лепш за ўсё відаць, як зладзюжкі крадуць тавар.           А ўсяго камер на тэрыторыі нашага рынку больш за сорак. Дарэчы, пры адкрыцці «ТриО» першыя паўгода ў нас быў пік крадзяжоў”.

М.А. Касоўскі распавёў, што ўсяго ў крытым рынку «ТриО» працуюць 4 ахоўнікі: старшы, які задзейнічаны па звычайным графіку, з панядзелка па пятніцу з 8 да 17, і тры служыцелі парадку, якія дзяжураць суткі праз двое. У рабочы час, калі рынак адкрыты, яны сочаць за камерамі на пункце назірання, а пасля закрыцця рынку адсочваюць зняты матэрыял, і «любімыя» кропкі. Асабліва адказна працуюць Аляксандр Аляксандравіч Мікалаеў і Андрэй Іванавіч Ермаловіч.

Рэакцыя злоўленых злодзеяў, ­ адзначае старшы ахоўнік, ­ як правіла, бяспечная, часта яны раскайваюцца ў зробленым, спрабуюць апраўдацца. Але тыя знаёмыя, якіх ловіш на кра­дзяжы, перастаюць вітацца, як быццам не разумеюць, што закон адзін для ўсіх.

­ Нельга сказаць, што такая культура людзей толькі ў нашым раёне. Крадзяжы здзяйсняюцца паўсюдна, ­ завяршае размову Максім Анатольевіч. ­ Гэта пацвярджае і статыстыка нашай гандлёвай сеткі. Хочацца сказаць, што вынесці што­небудзь з абсталяванага камерамі гандлёвага аб’екта немагчыма ­ калі крадзеж не ўбачаць на пульце назірання, яго заўважыць прадавец або сумленны пакупнік і даложыць ахове. А відэакадры мы працягнем выкладваць у інтэрнэт, бо яны і далей будуць павышаць дысцыпліну і развіваць паняцце аб тым, што браць чужое ­ дрэнна.

Павел САЛАЎЁЎ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *