З яркімі ўражаннямі на яркім свяце

Моцны зарад і нямала яркіх уражанняў атрымліваюць у навагодняе і Калядныя святы не толькі дзеці, але і дарослыя. Не толькі тыя, хто чакае цуд, але і тыя, хто яго стварае. З такім настроем вярнулася з Багушэвіцкага дзіцячага садка старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянціна Анатольеўна Козел. У рамках акцыі “Прафсаюзы – дзецям” разам са старшынёй пярвічнай арганізацыі ААТ “Багушэвічы” Святланай Генрыхаўнай Саколінай яна завітала на навагодні ранішнік з салодкімі падарункамі для 25 дзетак, якія выхоўваюцца ў садку.

Адметна і прыемна, як адзначала Валянціна Анатольеўна, што навагоднія касцюмы апранулі не толькі дзеці, але і іх бацькі. Дзеда Мароза і Снягурку таксама прадставілі  бацькі, Кірыл і Вераніка Хадорчанка, якія працуюць спецыялістамі мясцовай гаспадаркі. Адным словам, усе разам рыхтаваліся да свята,  і на ранішніку не сумаваў ніхто.

Пра сваю ўстанову ў цэлым расказала загадчыца садка Вольга Уладзіміраўна Баранава, адначасова выказаўшы словы ўдзячнасці гасцям.

 Ала АЛЬФЕР.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *