Ласункі да свята

Напярэдадні новага года выхаванцаў раённай комплекснай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву чакала прыемнае мерапрыемства, наладжанае ў рамках дабрачыннай акцыі “Прафсаюзы – дзецям”.

Тут     ушаноўвалі     лепшых і перспектыўных юных фут­балістаў, якія  набываюць неабходныя навыкі, развіваюць свае спартыўныя здольнасці і майстэрства пад пільным наглядам трэнера Сяргея Васільевіча Булойчыка.

Гэта акцыя з году ў год становіцца добрай традыцыяй, дзеці яе чакаюць ужо загадзя і дапытваюцца пра дакладную дату.

У ходзе мерапрыемства салодкія падарункі разам са шчырымі віншаваннямі навучэнцам ДУ “Бярэзінская СДЮШАР”    аддзялення     фут­бола  ўручыла  старшыня  Бярэ­зінскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Алена  Міхайлаўна Токан.

У лік адзначаных юных спартсменаў трапілі Яўген Гоман, Мікіта Круталевіч, Раман Абмётка, Кірыл Ляплянін, Глеб Самец, Мікіта Цуранаў, Аляксандр Рогаў, Максім Тукач, Ілья Цыбульскі, Канстанцін Благародны, Антон Алейнікаў, Даніла Корсук.

На здымку: разам з дырэктарам ДУ “Бярэзінская СДЮШАР”  Міхаілам Івана­ вічам Фесуном, трэнерам Сяргеем    Васільевічам    Булой­чыкам і старшынёй Бярэ­зінскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Але­най  Міхайлаўнай Токан.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *