ПРОМНI ДАБРЫНI АД САЦЫЯЛЬНАЙ СЛУЖБЫ

 

Яны прыходзяць у дамы пажылых, адзінокіх людзей, інвалідаў – і прыносяць з сабой радасць, дапамагаюць, гутараць… Яны ладзяць розныя святочныя мерапрыемствы для дзяцей­сірот, дораць промні дабрыні. Яны даюць надзею, дапамагаюць справіцца з жыццёвымі сітуацыямі. Яны займаюцца прызначэннем і выплатамі розных дапамог, пенсій. Яны падтрымліваюць ветэранаў і маладыя, шматдзетныя, нядобранадзейныя сем’і. Думаю, вы здагадаліся, што ўсё гэта пра тых, хто працуе ў сацыяльнай сферы. Менавіта для іх і прайшло ўрачыстае мерапрыемства з нагоды прафесійнага свята ў мінулую пятніцу ў раённым цэнтры культуры.

Сацыяльная абарона насель­ніцтва ў нашым раёне прад­стаўлена ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання і фондам са­

цыяльнай абароны насельніцтва. Працуе  ўсяго  149 чалавек.  Па­знаёміла з героямі свята з выкарыстаннем прэзентацыі і павін­шавала іх начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Уладзіміраўна Пашкевіч:

­ Дзень сацыяльных работні­каў – свята самых міласэрных, чулых людзей, якія ўмеюць спачуваць, слухаць, чуць, а галоўнае – маюць велізарнае жаданне дапамагаць. Пагадзіцеся, сацыяльная работа – не проста праца, гэта ­ лад жыцця. Яна мяняе нас, вучыць верыць у дабро, гуманнасць, поспех і цуды. Мінулы год, сапраўды, быў напружаным для нас: павелічэнне пенсійнага   ўзросту,   работа   па рэалізацыі   Дэкрэта   №3, шмат­лікія     матэрыяльныя   выплаты.

Але мы з усім паспяхова спраў­ляемся. Вядома ж, дзякуючы калектыву прафесіяналаў ­ лю­дзей, якія невыпадкова трапілі ў сацыяльную сферу. Дзякуй усім калегам, ветэранам працы, раённым грамадскім аб’яднанням, таварыствам, саюзам, фондам за руплівую працу. Перад намі стаяць няпростыя задачы: вырашэнне пытанняў аплаты працы, захавання тэхнікі бяспекі на вытворчасці, садзейнічанне занятасці насельніцтва, дзяр­жаўнага пенсійнага забеспячэння. А галоўная мэта – падтрымка, дапамога ўсім, хто да нас звяртаецца. Няхай наша светлая праца дорыць радасць людзям, а жыццё аддае гэты пазітыў неаднаразова, зараджае   бадзёрасцю.

З віншавальным словам звярнулася начальнік упраўлення пенсійнага забеспячэння камі­тэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ядзвіга Браніславаўна Аляш­кевіч. Яна ўручыла граматы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абл­выканкама   начальніку   аддзела пенсійнага забеспя­чэння Вользе Уладзі­міраўне  Хацько,   бух­галтару       тэрытарыяльнага цэнтра   сацы­яльнага   абслугоўван­ня насельніцтва Свят­лане    Аляксандраўне Аўтуховай, справаводу ТЦСАН Наталлі Рыгораўне Драздоў­скай і сацыяльнаму работніку аддзялен­ня сацыяльнай  дапа­могі  на  даму ТЦСАН Ірыне Сцяпанаўне Сафаравай.

А затым са сло­вамі віншавання звярнуўся да прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Мікалаевіч Зябко:

Паважаныя  сябры,  ад  імя райвыканкама, Савета дэпутатаў віншую вас. Ваша праца надзвычай важная, патрэбная. Асабліва востра ваш клопат адчуваюць тыя, хто трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю. Мы разумеем, наколькі яна складаная і адказная, колькі душэўнай цеплыні, увагі яна патрабуе. Сёння мне прыемна ўручыць Га­наровую грамату Бярэзінскага райвыканкама  ­   загадчыцы  ад­дзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН  Юліі Вадзімаў­не Цыркуновіч, Падзяку старшы­ні райвыканкама галоўнаму спецыялісту аддзела матэрыяльна­бытавога забеспячэння  і  працоўных адносін Наталлі Валер’еўне Жукоўскай,  загадчыку  гаспадаркі   аддзялення   кругласутачнага   знаходжання для грамадзян  пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН Сяргею Міхайлавічу Несцяровічу і са­цыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Марыне Генадзьеўне Ванкевіч.

Нечаканы сюрпрыз чакаў і А.М. Зябко: В.У. Пашкевіч, якая з’яўляецца і першым сакратаром раённай  арганізацыі   КПБ  уручыла   Памятны    медаль  “100  га­доў  Вялікай  Кастрычніцкай  Рэ­валюцыі”. Моцнага здароўя, поспехаў у працы, дабра і міласэрнасці пажадала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Міхайлаўна Токан. І ўручыла Падзяку   Рэспубліканскага    ка­мітэта Беларускага прафсаюза работнікаў  дзяржаўных устаноў намесніку начальніка ўпраўлення ­ начальніку сектара занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, старшыні раённай  арганізацыі Беларус­кага прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў Святлане Уладзіміраўне Сайкоўскай.

І   на    гэтым узнагароджанні не скончыліся. Вітала сваіх калег, сваю каманду, выказвала шчырыя словы падзякі за плённую працу і дырэктар Бярэзінскага ТЦСАН Валянціна Іванаўна Крыўцова.  А лепшым работнікам уручыла граматы: спецыялісту па сацыяльнай рабоце аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання Наталлі Аляк­сандраўне Бародзіч, спецыялісту па сацыяльнай рабоце аддзялення першаснага прыёму інфарма­цыі, аналізу і прагназавання Святлане Ігараўне Мірановіч, псіхолагу аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Але Рыгораўне Крот, кіраўніку гуртка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Таццяне Уладзіміраўне Ждановіч, сацыяльнаму работніку аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Анжаліцы Мікалаеўне Цэдрык, сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Ірыне Аляксандраўне Пракаповіч і кі­раўніку гуртка аддзялення дзённага знаходжання для грама­дзян пажылога ўзросту Тамары Іванаўне Дземяшкевіч.

Адразу   ж   “некалькі   хвілін эфіру” папрасіла Т.І. Дземяш­кевіч і звонка, пад гучныя апладысменты праспявала некалькі радкоў з гімна ТЦСАН: “… мы социальные работники и шлём вам пламенный привет. Хоть жизнь вокруг неидеальная, но солнца луч    заглянет    в    каждый    дом.

А наша служба социальная – пусть будет доброты лучом”.

Дарэчы, як аказалася, сацыяльныя работнікі, сапраўды, універсальныя людзі. Разам з Аляксеем Бабашавым вяла канцэртную праграму загадчыца аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання Таццяна Дзмітрыеўна Галуза.

Цёплыя словы, кветкі, усмешкі, граматы, падзякі так і слаліся ў гэты дзень героям свята. А ў канцы феерычны сюрпрыз ­ запаліла ўсіх, пусціла ў танцы, “прымусіла” падпяваць вядомыя песні, смяяцца над гумарыстычнымі гісторыямі цыганскае шоу “Кустурыца”.

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *