«МЕНЯЕМ ЗНАНИЯ НА ПИЦЦУ»  

 

У школах распачалася самая доўгая чвэрць. Раннія пад’ёмы, урокі, самастойныя, кантрольныя… А як не хочацца вучыцца пасля канікул! Дырэктар рынку «ТрыА» Максім Анатольевіч Касоўскі сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама падрыхтавалі для школьнікаў паслянавагодні сюрпрыз ­ можна сказаць, падарунак ад Дзядулі Мароза. Каб вучоба была толькі ў радасць і прыносіла зарад станоўчых эмоцый, з 15 па 28 студзеня яны правядуць дабрачынную, «смачную» акцыю «Меняем знания на пиццу».

Удзельнічаць у ёй могуць усе школьнікі Бярэзінскага раёна. Дэвіз акцыі «Ты уроки поучи – в «ТриО» пиццу получи», раскрывае яе сутнасць. Умовы, здаецца, простыя, але “халявы” не будзе: неабходна атрымаць сем  станоўчых адзнак (9,10) за тыдзень, сфатаграфаваць свой дзённік і скінуць здымак у групу «ТрыА ў Беразіно» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» (vk.com/ tpuoberezino).

­ Ну, што ж, не лянуйцеся, а прыступайце да плённай вучобы адразу пасля адпачынку! – зазначыў Максім Анатольевіч. ­ І тады можна прыходзіць за смачным духмяным узнагароджваннем у нядзелю 21 і 28 сту­дзеня з 13.00 да 15.00.

Юлія БУКЕЛЬ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *