УСЁ ЛЕПШАЕ — ДЗЕЦЯМ!

Дзіця! Што можа быць даражэй за яго на гэтым свеце? Кожны тата і маці жадаюць для яго самага лепшага – здароўя, выхавання, развіцця, адукацыі. Аднак на шляху да гэтага бацькі абачліва спадзяюцца на свае сілы замест таго, каб звярнуцца да спецыялістаў. Так лічыць намеснік дырэктара Бярэзінскай спартыўнай дзіцяча-­юнацкай школы алімпійскага рэзерву Таццяна Булойчык. Тут яна мае рацыю як супрацоўнік установы, педагог і матуля, і спяшаецца паведаміць бацькам аб новых паслугах школы. Усе яны прадыктаваны сучаснымі патрэбамі татаў і матуль і даўно ўжо запатрабаваны на рынку адукацыі.

­ Па сабе ведаю, нярэдка здараецца так: хочацца схадзіць у басейн альбо трэнажорную залу, патрабуецца наведаць урача альбо закупіцца ў краме, але зрабіць гэта з дзіцем на руках нязручна. Як жа быць? У такім выпадку матулі звяртаюцца да суседзяў, знаёмых, сяброў, што ніяк не гарантуе ім спакой. Лепшым выйсцем у такім выпадку становіцца група ранішняга знаходжання дзяцей “Сонейка ў далоні”. Яна працуе ў  спартыўнай   школе раніцай з 9.30 да 13.30, а ўвечары ­ з 16.00 да 20.00.

Тут малым хлопчыкам і дзяўчынкам забяспечаны не толькі поўная бяспека, але і цікавы, і карысны адпачынак. Вопытныя педагогі Марына Іванаўна Сярмяжка і Ірына Іванаўна Рабкевіч з дапамогай навучальных гульняў за гэты час наладзяць і правядуць для дзяцей гульні, якія дапамогуць развіць памяць, увагу, мысленне, дазволяць лепш арыентавацца ў прыродзе, вывучаць з дзятвой уласцівасці матэрыялаў і інш.

­ Заняткі мы звычайна праводзім з дапамогай настольных гульняў, дзе кожнае дзіця зможа палепшыць сваю дыкцыю, здольнасць да самавыказвання і раскрыць акцёрскі талент, ­ удакладняе Марына Іванаўна. ­ Апрача гэтага, наш клопат ­ развіць дробную маторыку дзіцячай рукі, сэнсорныя  здольнасці і воб­разнае мысленне з дапамогай заняткаў маляваннем, лепкай і канструяваннем.

Не менш пытанняў у бацькоў з выхаваннем дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Толькі на гэты раз неспакой татаў і матуль тычыцца трывогі наконт будучай вучобы сына альбо дачушкі ў школе.

­ Безумоўна, падрыхтоўкай дзяцей да школы займаюцца выхавальнікі ў дашкольных установах, ­ гаворыць Таццяна, ­ Але якой будзе якасць гэтай работы ў групе, дзе адначасова займаюцца каля 20 дзяцей? Калі вы прагнеце больш сур’ёзна настроіць дзіця на вучобу, вам найбольш падыдзе група “Знайка”. Тут педагогі працуюць у групе альбо індывідуальна.

У праграме  такіх заняткаў ­ навучанне чытанню, пісьму, ліку і рашэнню арыфметычных задач. Навошта такія веды і навыкі дзіцяці ў 5­6 гадоў?

­ Тут двух меркаванняў быць не можа, ­ лічыць Тацця­на, ­ бо падрыхтаванае дзіця лепш спраўляецца з вучэбнымі заданнямі ў школе, яго фізіч­нае здароўе мацнее і яно менш хварэе. Ды і спецыялістамі даказана, што так лепш засвойваецца школьная праграма, змяншаецца дзіцячая трывога і неўратызацыя. А што яшчэ патрэбна татам і матулям?

 

Мілана ТРАПЯНОК.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *