Равеснік-юбіляр

Якраз напярэдадні 80-­годдзя вобласці такі ж юбілей адзначыў Мікалай Якімавіч Мірановіч – жыхар аграгарадка Паплавы, былы механізатар. Гэтак жа як і Міншчына, ён  ардэнаносец ­ двойчы. За нястомную, плённую працу ўзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і Знак Пашаны, мае шмат іншых адзнак і ўзнагарод.

Усе іх заслужыў за працу на зямлі, за адданасць хлебаробскай справе. Прывучаў да працы і сыноў, якія кожны год, на змену адзін аднаму, разам з бацькам выводзілі на палеткі збожжаўборачны камбайн. У дзень юбілею Мікалая Якімавіча дзеці, а іх шасцёра, і дзесяць унукаў сабраліся ў роднай хаце.

З віншаваннямі і падарункамі завіталі да заслужанага ветэрана працы старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянціна Анатольеўна Козел, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі сельгасфіліяла “Здравушка­агра” Святлана Віктараўна Палянская, старшыня раённага савета ветэранаў Мікалай Савельевіч Абазовік.

Зробленае і перажытае юбілярам за 80 гадоў, як падмурак дню сённяшняму. Усе госці выказвалі  М.Я. Мірановічу ўдзячнасць за гэта, за нястомнасць і прыклад для малодшых пакаленняў.

На здымку: у час віншавання – С.В. Палянская,  В.А. Козел, М.Я. Мірановіч, М.С. Абазовік.

Ала АЛЬФЕР.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *