Здольны авалодаць любой тэхнікай

Мікалай Пятровіч Цялюк ­ старажыл ААТ «Бярэзінскі». Тут ён працуе ўжо 35 гадоў. За гэты тэрмін выдатна авалодаў прафесійнымі навыкамі. На чым толькі не працаваў механізатар: спачатку араў і сеяў на трактарах, затым перасеў на пагрузчык. Першай такой машынай стаў «Кіравец». Пасля расійскага пагрузчыка вось ужо 10 гадоў Мікалай Пятровіч не расстаецца з беларускім «Амкадорам».

У любую пару года ў яго хапае работы: улетку ­ скірдаванне саломы і сена, трамбоўка сіласу, зімой ­ чыстка гною, пагрузка кармоў. Вось і цяпер даводзіцца вывозіць па 500­600 тон арганікі ў дзень з ферм гаспадаркі, выконваючы штодзённы план.

Рупіцца механізатар з аднолькавым задавальненнем у любы сезон, хоць і адзначае, што сельскагаспадарчая праца не з лёгкіх. Не скардзіцца, калі даводзіцца затрымацца і звышурочна.

Сям’я Целюкоў ­ шматдзетная. Двое дзяцей Мікалая Пятровіча ўжо выйшлі ў самастойнае жыццё, чацвёра ­ жывуць разам з бацькамі.

Павел САЛАЎЁЎ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *