у матулі — дачка і сын, у вобласці — новы грамадзянін

 

Гэты год адзначаны знамянальнымі датамі 80-­годдзя Мінскай вобласці і 65­-годдзя стварэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У першы ж месяц 2018 года работнікі культуры Бярэзіншчыны рас­пачалі доўгатэрміновую імідж­кампанію “Міншчына мая, мы – часцінка твая”. Яна будзе доўжыцца ўвесь юбілейны год і ўваходзіць у цыкл мерапрыемстваў праекта “Горад на карце Мінскай вобласці” яшчэ і з нагоды 50-­годдзя атрымання Беразіно статуса горада Мінскай вобласці.

Паказальна, што старт юбілейнай кампаніі менавіта ў дзень нараджэння вобласці дала акцыя “У матулі – дачка і сын, у вобласці – новы грамадзянін”. Яна была наладжана работ­нікамі культуры сумесна з раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” 15 студзеня 2018 года на базе акушэрскага аддзялення Бярэзінскай раённай бальніцы.

У вобласці і горада тады ёсць будучыня, калі нараджаюцца дзеці. Так, летась у Бярэзінскім раёне нарадзілася 244 дзіцяці, што на 16 больш, чым у папярэднім годзе. Матулі – вечны рухавік жыцця і нараджальнасці, яны на перадавым флангу дэмаграфічных тылоў краіны.

 У ходзе акцыі ў гонар юбілею вобласці аб’ектам ушанавання сталі жанчыны-­маці і тыя, хто рыхтуецца стаць матулямі. Гераіняй дня была 27-­гадовая жыхарка Беразіно Марына Аляксандраўна Досугава. Яна нарадзіла першынца­сыночка вагой 3 кілаграмы 280 грамаў, якраз у гэты асаблівы дзень для вобласці. Шчаслівая матуля нованароджанага атрымала камплект дзіцячага адзення і прадметы догляду за дзіцем. Падарункі ад раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” атрымалі яшчэ 4 маладыя жыхаркі горада і раёна, якія з дня на дзень рыхтуюцца стаць матулямі ўпершыню.

Тэатр аднаго акцёра Бярэзінскай раённай бібліятэкі прадставіў пацыенткам і медперсаналу акушэрскага аддзялення сеанс смехатэрапіі з вясёлымі мініяцюрамі, які завяршыўся раздачай віта­міна-­смехатрына і вясёлых апельсінчыкаў. Самая вясёлая матуля атрымала спецыяльны прыз. Шмат добрых слоў у ходзе акцыі прагучала ў адрас работнікаў і персанальна загадчыцы акушэрскага аддзялення Бярэзінскай цэнтральнай раённай бальніцы Таццяны Калугінай.

 

Тамара КРУТАЛЕВІЧ, заг. аддзела маркетынгу ДУК “Бярэзінская ЦРБ”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *