АКЦЫЯ «#МОЛАДЗЬ ВЫРАШАЕ» ПРАЙШЛА Ў БЕРАЗІНО

22 студзеня грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» дало старт рэспубліканскай акцыі «#Моладзь вырашае», прымеркаванай да правядзення ў краіне выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання.

 У ходзе акцыі кожны выбаршчык мае магчымасць напісаць пажаданні патэнцыяльным дэпутатам, пакінуўшы лісты ў спецыяльных скрынях. Яны ўжо ўстаноўлены ў месцах пікетаў БРСМ ў падтрымку кандыдатаў у дэпутаты, а таксама ў час маладзёжных акцый, прысвечаных выбарам.

-Магчымасць зрабіць наказ сваім кандыдатам у першы ж дзень акцыі на пляцоўцы каля уваходу на харчовы рынак выказалі каля дваццацібярэзінцаў, — гаворыць сакратар РК ГА “БРСМ” Алеся Уладзіміраўна Гурынава, — актыўна адгукнулася на наш заклік моладзь. Яны не праглі ананімнасці, а адкрыта наказвалі кандыдатам вырашыць праблему правядзення вольнага часу працуючай моладзі. Людзі больш старэйшага ўзросту таксама не ўтойвалі сваіх пажаданняў наконт рамонту дарог.

Мерапрыемствы акцыі #Моладзь вырашае» пройдуць пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ва ўсіх рэгіёнах краіны па 17 лютага ўключна. Пасля выбараў наказы беларусаў моладзь уручыць народным выбраннікам .

 Мілана ТРАПЯНОК.

 Фота АЛЕНЫ ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *