АСАБІСТЫМ ПРЫКЛАДАМ

Асабістым прыкладам вырашыла паўплываць  на актыўнасць выбаршчыкаў сакратар участковай выбарчай камісіі ўчастка для галасавання №7 Аксана Валер’еўна Палянская. Менавіта яна распачала на сваім ўчастку працэс датэрміновага галасавання за кандыдатаў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.  

-На нашым выбарчым участку  491 выбаршчык, — расказала яна. — Сюды ўваходзяць вёскі Святліца, Глухі Ток, Трасцянка, Паложына, Краснаполле, Альхоўка, Брыялёва. Участак “раскіданы” па сваёй структуры, на ім пражывае нямала пенсіянераў. Таму ў асноўны дзень галасавання будзем наладжваць выезды да жадаючых прагаласаваць на даму (ужо прыступілі да збору такіх заявак), а таксама наладзім падвоз выбаршчыкаў на ўчастак.

Кожнаму выбаршчыку камісія разаслала запрашэнні прыйсці на выбары, разам з імі кожны атрымаў і інфармацыю пра кандыдатаў у дэпутаты па выбарчай акрузе – у сельскі, раённы і абласны Саветы. Як дадае А.В. Палянская, састаў выбарчай камісіі складаецца з асоб, якія ўжо не першы раз прымаюць удзел у падобных кампаніях, таму ёсць усе спадзяванні, што і сёлетнія выбары пройдуць на належным арганізацыйным узроўні.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *