“Сябруем з законам”

Пад такой назвай у раёне з 5 па 24 лютага праходзіць міжведамасная прафілактычная акцыя.

У межах яе арганізаваны спартыўныя, культурна-забаўляльныя мерапрыемствы па прававым выхаванні школьнікаў, флеш-мобы, конкурсы малюнкаў, тэматычныя вечарыны.
— Галоўная мэта нашых мерапрыемстваў, — зазначае намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Іванаўна Бондар, — фарміраванне ў дзяцей і моладзі ўсвядомленых законапаслухмяных паводзін, прывіццё ім духоўных і маральных каш-тоўнасцей, імкнення да здаровага ладу жыцця, прафілактыка п’янства, алкагалізму, нарка-маніі сярод падлеткаў.
Працуюць і “тэлефоны даверу”. За кансультацыяй па пытаннях прафілактыкі ўжывання алкаголю, псіхатропных рэчываў непаўналетнімі можна звярнуцца да ўрачапсіхатэрапеўта УАЗ “Бярэзінская ЦРБ” (52-1-00), па рэгуляванні крызісных сі-туацый у сям’і — да педагога-псіхолага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра (51-4-11). На пытанні, што тычацца парушэння правоў і законных інтарэсаў дзяцей, вам адкажуць у камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама (52-0-59), інспекцыі па справах непаўналетніх Бярэзінскага РАУС (56-3-14).

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *