З падзякай і гонарам

 

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны старшыня раённага савета ветэранаў Мікалай Савельевіч Абазовік, начальнік абасобленай групы ваеннага камісарыята Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў маёр Сяргей Уладзіміравіч Вярбіцкі і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Валянцінаўна Бурая павіншавалі з надыходзячым святам і юбілейнай датай, 100-­годдзем з дня ўтварэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Падчас візіту памятныя медалі “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь” і падарункі ад ТАА “Біямалпрам” са словамі падзякі і гонару былі ўручаны Фёдару Сцяпанавічу Блізнюку, Васілію Кандрацьевічу Карпінскаму, Віктару Давыдавічу Красоўскаму, Сафіі Пятроўне Стасевіч, Сяргею Аляксеевічу Толкачу, Мікалаю Васільевічу Ульянаву, Зінаідзе Кірылаўне Язэпавай, Ганне Лаўрэнцьеўне Собаль і іншым франтавікам і работнікам тылу, што ў цяжкой барацьбе здабывалі мірнае неба для нас і будучых пакаленняў. Ім былі адрасаваны пажаданні здароўя і даўгалецця.

“Мы цэнім ваш уклад у Вялікую Перамогу і ніколі не забудзем ваш подзвіг. А самае галоўнае тое, што вы з’яўляецеся для моладзі дастойным прыкладам мужнасці і адданасці Радзіме”, -­ гучала з вуснаў прадстаўнікоў дэлегацыі.

Алена МУРАЧ. Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *