ПРАЙШЛІ РАЁННЫЯ СПАБОРНІЦТВЫ ПА ЛЫЖНЫХ ГОНКАХ   

У аўторак 6 сакавіка ў турыстычным цэнтры “Юнацтва” ў рамках штогадовай раённай спартакіяды калектываў фізічнай культуры прайшлі спаборніцтвы па лыжных гонках. Заяўкі падалі 10  каманд, якія выставілі сваіх прадстаўнікоў у некалькіх узроставых групах. Лепшыя вынікі лыжнікаў і вызначылі каманды пераможцаў.

Так, трэцяе месца заняла каманда РКУВП “Бярэзінская ЖКГ”, другое —  ДЛГУ “Бярэзінскі лясгас”.   Першай стала каманда аддзела  адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. 

Падрабязна аб ходзе спаборніцтва,  выніках лепшых лыжнікаў раёна і асаблівай атмасферы спартыўнага свята, вы зможаце даведацца ў газеце.                                                                              

 

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *