ВЯСНОВЫ КІРМАШ

 

У Мінскай вобласці традыцыйна пройдуць вясновыя рэгіянальныя кірмашы.

У Слуцку 24 сакавіка ў та­кім кірмашы, акрамя саміх гаспадароў, прымуць удзел арганізацыі Клецкага, Капыльскага, Любанскага, Нясвіжскага, Салігорскага, Старадарожскага, Стаўбцоўскага і Уздзенскага раёнаў.

Асноўная частка кірмашоў запланавана на красавік, у тым ліку 28 красавіка ў Барысаве з удзелам арганізацый Бярэ­зінскага, Барысаўскага, Крупскага, Лагойскага, Мінскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага, Чэрвеньскага раёнаў і горада Жодзіна.

14 красавіка рэгіянальны кірмаш пройдзе ў горадзе Маладзечна, 21 – у Вілейцы, Салігорску і Жодзіна (у тым ліку з удзелам Бярэзінскага раёна), 29 красавіка – у Нясвіжы.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *