Час выкарыстаць шанс!

 

З мэтай супрацьдзеяння незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых устройстваў і рэчываў, а таксама для змяншэння колькасці злачынстваў, што ўчыняюцца з выкарыстаннем зброі, з 19 па 23 сакавіка вартавымі правапарадку ў раёне праводзілася аперацыя “Арсенал”.

Дзякуючы аператыўным і прафілактычным мерапрыемствам супрацоўнікаў міліцыі, у бягучым годзе ўжо кан­фіскаваны 2 адзінкі незарэгістраванай і 5 адзінак зарэгістраванай зброі. Акрамя таго, за адзначаны перыяд добраахвотна здадзена грамадзянамі 5 адзінак зброі. Нягледзячы на гэта, на руках у людзей па-­ранейшаму шмат зброі і боепрыпасаў. Таму нагадваем, што мэта аперацыі “Арсенал” -­ даць магчымасць кожнаму добраахвотна развітацца са зброяй без прыцягнення да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *