Быць донарам — ганарова!

У мінулы чацвер у Бярэзінскай ЦРБ прайшла дабрачынная акцыя “Безвозмездный донор”. 28 жыхароў Бярэзіншчыны пада-рылі кроплю жыцця іншым людзям.

— Прыемна, што акцыя ўжо стала традыцыйнай для нашай бальніцы, — зазначае загадчыца паліклінікі УАЗ “Бярэзінская ЦРБ” Крысціна Аляксандраў-на Крук. – З кожным разам далучаецца ўсё больш неабыякавых людзей, якія дзеляцца кропляй жыцця… Вялікі дзякуй усім! Некаторыя прыходзяць упершыню. Многія – ужо ў 2-4 раз: А.А. Бычкоўскі, В.У. Садоўнікаў, З.П. Мазуркевіч, С.В. Бандарэнка, Т.В. Аўтуховіч, А.Д. Сойка, Н.У. Антонава, А.М. Варабей, Н.М. Несцяровіч, С.М. Антонава, Ж.Р. Лапцёнак, Ю.М. Хасіневіч,
Д.В. Сіняк, Т.А. Трапянок і іншыя. Кроў – гэта жыццё. Без донарскай крыві і яе кампанентаў нельга ўявіць сучасную медыцыну. Адзінай і незаменнай крыніцай крыві можа быць толькі донар – чалавек, які дорыць сваю кроў для выратавання жыцця іншых. Таму, безумоўна, хочацца, каб у наступны раз да акцыі далучылася яшчэ больш неабыякавых людзей.
Памятайце, донарская здача крыві не ўяўляе небяспекі для арганізма донара. Наадварот – у донараў, якія рэгулярна здаюць кроў, паскараецца абмен рэчываў, павышаецца імунітэт…
Калі ёсць пытанні наконт здачы крыві, як падрыхтавацца да працэдуры, хто можа быць донарам, хто не, звяртайцеся за кансультацыяй (313 ка-бінет, тэлефон – 5-56-26).

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *