Заняткі для будучых матуль

Жыць у чаканні з’яўлення маленькага “камячка” шчасця — хвалюючая падзея для кожнай сям’і. Ці маладая пара, у якой вось-вось з’явіцца першынец, ці ўжо бывалыя бацькі, якія спазналі вопыт нараджэння і выхавання маленькага чалавека. Дзіця мяняе жыццё бацькоў раз і назаўжды. На плечы сям’і кладзецца велізарная адказнасць, якая выражаецца ў тым, каб правільна падрыхтавацца і нарадзіць здаровенькіх хлопчыка ці дзяўчынку. У гэтым вам, будучыя матулі, дапамогуць кваліфікаваныя спецыялісты. У Бярэзінскай ЦРБ на мінулым тыдні прайшла першая псіхатэрапеўтычная лекцыя для будучых маці.

На першым занятку яны пазнаёміліся паміж сабой, падзяліліся адчуваннямі, па-гаварылі і развеялі міфы пра тое, што “гавораць у народзе”, пра страхі, роды, няўважлівы медыцынскі персанал… Аб-меркавалі і пытанні гарманальных перабудоў, што адбыва-юцца ў жаночым арганізме ў кожным трыместры цяжарна-
сці, калі прабуджаюцца мацярынскі і бацькоўскі інстынкты, як іх абудзіць…
Вядома ж, былі і практычныя заняткі. Урач-псіхатэрапеўт Яўгенія Аляксандраўна ЗАВАДСКАЯ, якая і праводзіць гэтыя лекцыі, вучыла матуль правільнаму дыханню.
— У пачатку цяжарнасці, як правіла, жанчыны настолькі захоплены выношваннем дзіцяці (медыцынскі агляд, аналізы, набыццё неабходнасцей), што нават не задумваюцца аб тым, як будуць праходзіць роды, — гаварыла Яўгенія. — Але чым бліжэй доўгачаканы дзень, тым больш узнікае пытанняў: як правільна сябе паводзіць падчас родаў, як аблегчыць схваткі і як правільна дыхаць, як псіхалагічна пад-рыхтавацца да родаў? Гэтаму навучымся на нашых занятках. На лекцыі будзем запрашаць і ўрача-гінеколага, акушэрку. Яны раскажуць пра схваткі, сам працэс родаў і шмат іншага і цікавага. Нашы заняткі будуць праходзіць пастаянна да родаў, і па вашым жаданні, тры месяцы пасля нараджэння дзіцяці. Будучыя маці, вельмі важна, каб вы зразумелі і памяталі, што цяжарнасць — ваша, і падрыхтоўка да нараджэння немаўлятка залежыць, у першую чаргу, ад вас. Бо ўрач не зможа нарадзіць ваша дзіця без вашага ўдзелу. Таму, калі ласка, запісвайцеся на лекцыі (кабінет псіхатэрапеўта, тэлефон — 80295081406), разам падрыхтуемся да самага шчаслівага моманту ў вашым жыцці.

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *