Укладам кожнага з нас

Штогод супрацоўнікі раённага Цэнтра культуры прыбіраюць і добраўпарадкоўваюць памятнае месца, дзе пахаваны 940 мірных жыхароў-яўрэяў Бярэзіншчыны, растраляных і закатаваных у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вось і сёлетняя вясенняя пара не стала выключэннем. У мінулы аўторак у рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый работнікі культуры выносілі смецце, зграбалі лісце, падмяталі і чысцілі каля помніка, а таксама наводзілі парадак на прылягаючай да яго тэрыторыі.
Дарэчы, месячнік працягнецца ў раёне па 8 мая. У гэты перыяд усе жадаючыя могуць далучыцца да агульнай справы на карысць сваёй малой радзімы. Бо, як вядома, прыгажосць і ўтульнасць роднай старонкі ствараюцца ўкладам кожнага з нас.
Алена МУРАЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *