У аснове ўтульнасці і камфорту ­- душа

 

Як прыемна гуляць па чыстым горадзе і любавацца яго прыгажосцю, атрымліваць асалоду ад свежага ляснога водару, адпачываць на беразе ракі, назіраючы за празрыстымі хвалявамі яе воднай гладзі. І зусім іншае адчуваецца, калі трапляеш на звалкі смецця.

Вось і рэкультываваны летась міні­палігон бытавых адходаў непадалёк ад вёскі Святліца не стаў выключэннем. На яго месцы цяпер набіраюцца сілы маладыя лясныя культуры і, вядома, вываз смецця сюды забаронены. Аднак і гэта не стала перашкодай для ахвотнікаў, што вырашылі выкінуць тут будаўнічыя і бытавыя адходы. Падобныя проціпраўныя дзеянні грамадзян цягнуць за сабой пакаранне ў выглядзе накладання штрафу на фізічную асобу ­ ад 5 да 50 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка ­ да 200, на юрыдычную асобу ­ да 1000 базавых велічынь, прадугледжанага часткай 2 артыкула 15.63 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Па словах начальніка Бярэзінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іны Віктараўны Дамаронак, сёння на тэрыторыі горада Беразіно і раёна дзейнічаюць 1 палігон у аграгарадку Паплавы і 6 міні-палігонаў у аграгарадках Багушэвічы, Косаўка, Лешніца, Пагост, у вёсках Карбаўское і Жорнаўка. Рашэннем райвыканкама ад 26 лютага 2017 года зацверджана схема абыходжання з камунальнымі адходамі. З індывідуальнымі домаўладальнікамі заключаюцца дагаворы на збор і вываз цвёрдых камунальных адходаў. Самавываз адходаў забаронены: такія дзеянні вядуць да засмечвання тэрыторый і ўтварэння звалак. Не павінна ўзнікаць цяжкасцей у бярэзінцаў і жыхароў раёна і з буйнагабарытнымі адходамі, вываз якіх ажыццяўляецца камунальнай службай па папярэдняй заяўцы. Пашырэнне набывае сістэма фотафіксацыі, якая спрыяе аператыўнаму выяўленню парушальнікаў.

Трэба адзначыць, што ў раёне ў рамках месячніка, які стартаваў 30 сакавіка і працягнецца да 8 мая, актыўна вядзецца работа па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Немалаважную ролю тут адыгрывае і кантрольная дзейнасць адпаведных служб, накіраваная на змяншэнне колькасці парушэнняў у галіне прыродаахоўнага заканадаўства. За акрэслены перыяд сіламі інспекцыі прыродных рэсурсаў праведзена 34 абследаванні населеных пунктаў і тэрыторый прадпрыемстваў горада. У выніку маніторынгавых мерапрыемстваў выяўлена 18 парушэнняў, звязаных з забруджваннем навакольнага асяроддзя. Большасць грамадзян і суб’ектаў гаспадарання атрымалі рэкамендацыі для выпраўлення сітуацыі. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 4 чалавекі.

­ Навядзенне парадку на зямлі і добраўпарадкаванне прысядзібных участкаў і прылеглых да іх тэрыторый – гэта ўкладзеная ў агульную справу часцінка душы кожнага з нас. Мноствам такіх часцінак ствараецца падмурак росквіту і развіцця роднага краю, ­ падкрэсліла І.В. Дамаронак.

Алена МУРАЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *