У Бярэзінскай ЦРБ прайшло пасвячэнне ў прафесію маладых спецыялістаў

Весела, па-сямейнаму душэўна, з сюрпрызамі і падарункамі прайшло 19 красавіка ў Бярэзінскай ЦРБ пасвячэнне маладых спецыялістаў у прафесію.

Летась на Бярэзіншчыну  прыехала 27 маладых урачоў, медыцынскіх сясцёр, фельчараў. Яны – учарашнія гарэзлівыя студэнты, а зараз – сур’ёзныя, адукаваныя, маладыя медыкі, якія толькі робяць першыя крокі ў самастойнае працоўнае жыццё.  

Віншавалі іх са святам  старэйшыя калегі-настаўнікі і, вядома ж, галоўны ўрач ЦРБ Аліна Паўлаўна Жызнеўская. Усім маладым медыкам пад гучныя апладысменты залы ўручылі традыцыйныя медыцынскія сертыфікаты. Цёплыя словы падзякі за падтрымку, парады гучалі ў адрас калектыва бальніцы і ад віноўнкаў свята. Невялічкім сувенірам ад іх калегам стала прыгожая карціна.

Прыйшоў павіншаваць маладых медыкаў, падарыў кнігу “Закон Божы. Псалтыр”  дабрачынны Бярэзінскай акругі, пратаіерэй Ілья Ганчарук.

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Матэрыял чытайце ў наступным нумары газеты.

 

 

У Бярэзінскай ЦРБ прайшло пасвячэнне ў прафесію маладых спецыялістаў: 1 комментарий

  • 24 мая 2018 в 11:25
    Permalink

    Молодые, красивые, счастливые!!!!!!!!! Эх, завидую, белой завистью!!! Успехов вам, будьте настоящими ВРАЧАМИ, а не просто носите белый халат, как украшение!!!!!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *