Каб не ведалi той жах

 

Зноў вясна на белым свеце. І пераможны май. Пара, калі асабліва абвастраюцца нашы гонар і бязмерная ўдзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. І жаданне зноў і зноў наведацца да іх, каб у каторФы раз нагадаць пра тое, што значыць для кожнага з нас, патомкаў, заваяваная імі Вялікая Перамога.

Напярэдадні 9 Мая ўсе ветэраны сустракалі гасцей. Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Мікалаевіч Шыфрын і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянціна Анатольеўна Козел завіталі да Мікалая Аляксеевіча Крыварота з вёскі Міхеевічы і Рыгора Ісакавіча Жукоўскага з Месціна. Кожны ветэран атрымаў не толькі падарунак, найбольш важныя памяць і ўвага, шчырыя і цёплыя словы.
І цяжка стрымацца, калі Мікалай Аляксеевіч Крыварот зноў чытае не проста вершаваныя радкі, пераказвае перажытае:

…Мы шли по Хингану,

усталости не зная,

Нас солнце палило

и трудно нам было…
А да Хінгана былі баі за Прыбалтыку, Усходнюю Прусію, Кенігсберг.
У запасным 14-ым палку Мінскай артылерыйскай дывізіі праходзіў службу Рыгор Ісакавіч Жукоўскі, канчаткова вызваляючы сваю зямлю ад фашысцкай чумы.
На гэтай зямлі мы жывём у міры больш за 73 гады. Столькі часу прайшло пасля Вялікай Перамогі, столькі часу 9 Мая — наша галоўнае свята.

Ала АЛЬФЕР.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *